Грамадства44

Пад Чавусамі знайшлі жанчыну, якую 20 гадоў таму суд… абвясціў памерлай

Яна ўвесь гэты час жыла з пашпартам СССР

Міліцыя знайшла ў Чавускім раёне жанчыну, якая 20 гадоў лічылася памерлай паводле рашэння суда, паведамляе прэс-служба пракуратуры.

У лютым 2024 года супрацоўнікі міліцыі ў Чавускім раёне знайшлі жанчыну, якая пацвердзіла асобу пашпартам грамадзяніна СССР. Беларуска нарадзілася ў горадзе Бяроза Брэсцкай вобласці, там жа мела рэгістрацыю.

На пачатку і ў сярэдзіне 1990-х гадоў двойчы адбывала пакаранне ў папраўчай калоніі, дзе пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь не атрымлівала. З 1998 года зарэгістраванай ні па месцы жыхарства, ні па месцы знаходжання ўжо не значылася.

У 2004 годзе суд аб'явіў жанчыну памерлай. Але па заяве пракурора гэтае рашэнне было адменена. Зараз беларуска можа атрымаць новы пашпарт і афіцыйна працаўладкавацца. Падрабязнасці аб тым, як і чым жыла жанчына гэтыя 20 гадоў, не паведамляюцца.

Вядома толькі, што яна пражывае ў вёсцы Пуцькі.

Каментары4

  • ну
    06.06.2024
    Выдадуць пашпарт, слушая заўвага) а жыла лічы свабоднай у не свабоднай краіне
  • Acab
    06.06.2024
    Спадабалася, як журналісты з бастыёна беларусчыны механістычна перапісваюць зь міліцэйскае справаздачы пра неймаверныя патэнцыі адамкнёныя залатым ключыкам пашпарта, а менавіта - афіцыйнае працаўладкаваньне, зачыненая раней ўва ўмовах неафіцыйнасьці падатнась падаткам і зборам
  • Acab
    06.06.2024
    Здавалася б парадокс. Вучоныя з акадыміі навук і Сьцівы Гокінг давялі, што бяз паветра чалавек пратрымаецца хвіліну, а бяз пашпарта сэкуд з пяць і гамон, памірае.
    А тут дваццаць гадоў. Няўжо дзяржаўныя мужы памыліліся ці (немагчыма) з прычыны бюджэтнага фінансаваньня бываюць перадузятыя?
    Але ж чытайма ўважліва! Кабена ад новага калгасакіраўніцтва, падробленага, ня мела пасьведчаньня прыгоннай. Але даведку падпарадкаванай са старога, ўзбуйненага, калгасу мела і зь яе дапамогай і падтрымлівала 20 гадоў жыцьцё. Пакуль даходны цівун ня спраўдзіў дакумэнты і не надзяліў новымі, з "магчымасьцю афіцыйна працаваць
    Таму трэ верыць экспэртам і вучоным, а ня сумнявацца, як мяне зманіў нячысьцік

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам2

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Справай Васіля Верамейчыка зацікавіўся ГУР Украіны7

«Атрута для нашых дзяцей». У ЗША разгарнуліся вялізныя спрэчкі пра штучныя фарбавальнікі ў прадуктах

Стала вядома, дзе цяпер працуе былы начальнік наваполацкай калоніі3

Дзе знаходзіцца самая дарагая гандлёвая вуліца ў свеце2

Лаўроў у Брэсце расказаў моладзі, што «ад Украіны застанецца нейкая частка»16

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім35

На Захадзе задумаліся аб перадачы Украіне ядзернай зброі8

Сталі вядомыя пяць новых прозвішчаў палітвязняў, што выйшлі на волю1

Гродзенцу далі чатыры гады за каментары, судзілі яго паказальна перад студэнтамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам2

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам

Галоўнае
Усе навіны →