Кафэ Taquería El Califa de León у Мехіка існуе ўжо амаль 60 гадоў. Цяпер чарга да малюсенькага памяшкання 3 на 3 метры расцягваецца на ўсю вуліцу. Продажы гэтага папулярнага кіёска з така ў Мехіка падвоіліся пасля 14 мая, калі Гід Мішлен, самы прызнаны ў свеце арбітр вытанчанай кухні, апублікаваў сваё першае мексіканскае выданне.
Мішлен дадаў кафэ ў свой першы гід па Мексіцы за фірмовае така El Califa de León. Яно каштуе крыху больш за 4 даляраў і складаецца з трох інгрэдыентаў — ялавічыны, кукурузнай аладкі і падліўкі на выбар.
З тых часоў бізнес выбухнуў. Час чакання павялічыўся з 10 хвілін да трох гадзін.
Суседні магазін пачаў здаваць зэдлікі ў арэнду кліентам, якія стаялі ў чарзе. Каб задаволіць попыт, было нанята больш рабочых. Турысты прыязджаюць з усяго свету, многія з іх фатаграфуюць падчас гатоўкі ежы. Па словах Марыа Эрнандэза Алонса, уладальніка кіёска з така, продажы падвоіліся.
Шэф-кухар Артура Рывера Марцінес, які працуе ў шапіку ўжо 20 гадоў, заявіў, што сакрэт яго така ў прастаце падрыхтоўкі і якасным мясе.
«Цікава, што з’явілася раней: адыдас ці лідскія кеды»: у тыктоку новая хваля любові да айчыннага абутку
Ад 35 рублёў за букет ля Камароўкі да некалькіх соцень у краме: колькі каштуюць півоні ў сезон. І чаму так дорага?
Беларус патлумачыў у тыктоку, чаму варта заўсёды перавешваць на касе ўжо ўзважаную каўбасу
Каментары