Моды1111

«Цікава, што з’явілася раней: адыдас ці лідскія кеды»: у тыктоку новая хваля любові да айчыннага абутку

Ад абутку для фізкультуры да «беларускага адыдаса» — так цікава складваўся лёс лідскіх кедаў. Цяпер у сацыяльных сетках зноў прызнаюцца ў любові да вядомай мадэлі айчыннага абутку.

Лідскія кеды. Фота з сайта lidashoes.by

Мабыць, чарговая хваля папулярнасці лідскіх кедаў звязаная з тым, што стылісты (і беларускія, і замежныя) у адзін голас казалі, што вясной і летам 2024 года сярод трэндавага абутку ёсць Adidas Gazelle.

Adidas Gazelle. Скрыншот сайта sneakers.by

А лідскія кеды якраз да іх вельмі падобныя. І калі тыя самыя адыдасы каштуюць у мінскіх крамах 400-500 рублёў, то айчынны аналаг можна адшукаць недзе ў ГУМе за 56 рублёў.

— Аналаг «Адыдаса», якаснае фабрычнае выкананне, натуральныя і вельмі зручныя. Адзінае, раю адразу замяніць вусцілку, таму што родная спаўзае, — напісала ў інстаграме мінская стылістка, выкладчыца Нацыянальнай школы прыгажосці.

У тыктоку відэа з лідскімі кедамі звычайна выкладаюць пад гук: «Урвала!». Здаецца, адзіная прэтэнзія ад тых, хто робіць распакоўкі — непрыгожыя кардонныя каробкі, неяк крыва змацаваныя стэплерам.

Блогерка пад нікам ph_ksusha пахвалілася ў сваім тыкток-акаўнце новымі цёмна-зялёнымі лідскімі кедамі. «Знойдзены найлепшыя кеды па вельмі смешным кошце. Неверагодна зручныя і натуральныя», — напісала блогерка.

@ph_ksusha Найдены лучшие кеды по очень смешной цене невероятно удобные и натуральные #кеды #беларусь #рекоминдации ♬ оригинальный звук - агонек

Відэа набрала каля 360 тысяч праглядаў і больш за 5 тысяч лайкаў. Нехта пажартаваў: «У маім дзяцінстве набыццё лідскіх красовак лічылася прысудам. Гэта ж на ўсё жыццё». Але сярод фанатаў айчыннага абутку і тых, хто просіць парады, дзе ж знайсці «беларускі адыдас», знайшліся і хейтары: «Вы сур'ёзна сцвярджаеце, што гэта лепш за «Адыдас»? Тады вы не насілі добрага спартыўнага абутку».

У адказ на апошнюю прэтэнзію блогерка нават запісала відэаадказ, у якім паказала сваю калекцыю спартыўнага абутку: GUESS, Reebok, Nike, Lacoste і дзве пары лідскіх кедаў рознага колеру.

— Так што не хвалюйцеся за мяне, усё ў мяне ёсць — і фірмовы абутак, і калгасны, як вы кажаце. Лідскія нічым не горшыя — выдатна носяцца, чысцяцца.

Каментары11

  • Acab
    29.05.2024
    Лідзкачы – ражно з ражна, вітай пласкаступнёвасьць
  • tazar
    29.05.2024
    Няякасны абутак. Ва ўсіх мадэлях, што набываў, праз 4-5 месяцаў карыстання лопалася падэшва. Чаму тут радавацца -- не ведаю.
  • Зух
    29.05.2024
    Насіў лідскія кеды ўсё жыццё. Але не ў сьвет, а толькі для цяжкой працы, або так па лесе пашвэндацца. У войску на палігоны таксама бралі іх. Жаночыя і дзіцячыя мадэлі добра выглядаюць, нават круцей за адзікі. А вось мужчынскія слабавата. Падэшва танна выглядае. У сьвет выберу адзідас

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

Урад зноў увёў ліцэнзаванне на вываз яблык, цыбулі і капусты2

Прынцэса Кэтрын упершыню пасля заканчэння курса хіміятэрапіі з’явілася на публіцы

Зяленскі абвергнуў, што падчас еўрапейскага турнэ ён абмяркоўваў пытанне перамір'я з Расіяй

15-гадовы кандытар з Мінска робіць торты на замову: прыгожа, але шалёна дорага13

Адбыўся новы выбух на нафтабазе ў Феадосіі, якая гарыць чацвёрты дзень4

Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды1

Ужо амаль палова расіян заявіла, што вайна прынесла Расіі больш шкоды, чым карысці11

У ЗША бушуе ўраган «Мілтан» ВІДЭА5

Па ўсёй Беларусі проста цяпер назіраюць паўночнае ззянне ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Галоўнае
Усе навіны →