Грамадзянін Малдовы марна спадзяваўся правезці праз беларускую мяжу кантрабанднае футра на 100 тысяч даляраў
Мужчыну здалі пасажыры маршруткі.
Грамадзянін Малдовы — кіроўца машруткі — вырашыў падзарабіць на кантрабандзе італьянскіх футраў. Каб не дэклараваць іх на беларуска-літоўскай мяжы, мужчына раздаў свой груз пасажырам.
«Пры аглядзе багажу знайсці камерцыйную партыю футравых вырабаў Гродзенскім мытнікам праблемы не склала. Яны былі схаваныя ў багажы кіроўцы і пасажыраў. Прычым «саўдзельнікі» хутка адмовіліся ад футраў, пазначыўшы, што ўсе яны належаць кіроўцу», — паведаміў Мытны камітэт.
Распачаты адміністрацыйны працэс паводле ч. 2 арт. 15.1 КоАП Рэспублікі Беларусь.
Агульны кошт кантрабанды склаў 325 тысяч рублёў (на сёння гэта крыху больш за 100 тысяч даляраў).
Каментары