У бальніцы Пінска памёр 60-гадовы мужчына. Прычынай сталі апёкі, атрыманыя ім падчас пажару ў пакоі дзевяціпавярховага інтэрната, паведамляе МНС.
Само здарэнне у інтэрнаце ЖРЭУ на праспекце Жалтоўскага адбылося яшчэ 30 красавіка. Сусед змог вынесці пагарэльца з пакоя ў калідор блока, а ратавальнікі выцягнулі яго з будынка.
Медыкі змагаліся за жыццё мужчыны, але выратаваць яго не здолелі.
Каментары