Мікіта Талапіла выкліканы ў аснову «Ванкувера» з чэмпіянату Амерыканскай хакейнай лігі (другой па значнасці хакейнай лігі) у Паўночнай Амерыцы.
Асноўны галкіпер «Кэнакс» Тэтчар Дземка атрымаў траўму і не згуляе ў найбліжэйшых матчах Кубка Стэнлі. Сёння ноччу ў варотах «Ванкувера» супраць «Нэшвіла» стаяў Кейсі ДэСміт, і клуб прайграў 1:4. Лік у серыі стаў 1:1.
Таксама атрымаў у «Ванкувера» траўму галкіпер Такер Пулман. У заходнеканадскага клуба ў ростары ёсць таксама варатар зборнай Латвіі, адзін з герояў мінулага чэмпіянату свету Артур Шылаўс.
Ці атрымае Талапіла шанец дэбютаваць у НХЛ, ды яшчэ адразу ў раундзе плей-оф, даведаемся ў найбліжэйшы час. Наступны матч «Ванкувер» правядзе ў ноч на суботу ў Нэшвіле.
Калі Мікіта дэбютуе, то стане 16-м беларусам у НХЛ з 1991 года і першым брамнікам у наймацнейшай хакейнай лізе свету.
У АХЛ Мікіта Талапіла адыграў за «Абадсфард» 35 матчаў, атрымаў 20 перамог пры каэфіцыенце надзейнасці 2,83 і 90,5% адбітых кідкоў.
Каментары