Спорт44

Расійскі хакеіст з «Брэста» жорстка збіў казахстанца са Жлобіна. У біяграфіі ў агрэсара п'янае кіраванне і дэбош

У чэмпіянат Беларусі па хакеі прыязджаюць шмат расейцаў, якія хочуць перазагрузіць кар'еру ці дагуляць да пенсіі. Часам трапляюцца і людзі са скандальным мінулым. І яно, бывае, выплюхваецца вонкі.

У Жлобіне сёння пачалася фінальная серыя чэмпіянату Беларусі па хакеі. Мясцовы «Металург», які перамагаў два гады запар, гуляе з «Брэстам», які дабраўся да вырашальных матчаў зусім нечакана.

У першай гульні фаварыты перамаглі вельмі ўпэўнена — 6:1. Але не галамі запомніўся гэты матч. У канцы трэцяга перыяду, калі ўсё ўжо было вырашана, расійскі нападаючы «Брэста» Яраслаў Косаў збіў ураджэнца казахстанскага Усць-Каменагорска Арцёма Анціпава з «Металурга», які ляжаў на лёдзе.

Косаву, мабыць, не спадабалася, што Анціпаў у падзенні адкінуў шайбу далей. Ці ён успомніў сутычку, якая здарылася крыху раней. Увогуле, вырашыў суперніка «пакараць» — і некалькі разоў ударыў ляжачага гульца клюшкай.

Расіяніна выдалілі да канца матчу, а Анціпаў гульню працягнуць не змог.

Калі меркаваць па рэгаліях, Косаў — гулец для чэмпіянату Беларусі нават зорны. Ён гуляў за моладзевую зборную Расіі, выступаў за расійскія топ-клубы, тройчы браў Кубак Гагарына — гэта галоўны трафей Кантынентальнай хакейнай лігі. Гульцы з такім рэнамэ ў беларускую экстралігу заязджаюць рэдка. Толькі калі яны не загубілі шматабяцальную кар'еру з-за скандалаў і злоўжывання моцнымі напоямі.

Вось і Яраслаў Косаў шмат у чым праславіўся за межамі хакейнай пляцоўкі. У 2018 годзе ён стаў галоўным героем буйнога скандалу ў расейскім хакеі. Казанскі «Ак Барс», за які тады выступаў Косаў, шумна святкаваў перамогу ў КХЛ. Афіцыйная частка плаўна перацякла ў банкетную. А раніцай ладна падпітыя Косаў і капітан каманды Аляксандр Світаў выклікалі таксі, каб дабрацца дадому.

Кажуць, Яраславу не спадабаўся стыль кіравання таксіста і ён прапанаваў узяць кіраванне на сябе. Кіроўца ў надзеі на салідны чэк пусціў п'янага хакеіста за руль. А неўзабаве машыну спынілі даішнікі. Косава і таксіста пазбавілі правоў. Хакеіст нібыта абяцаў дапамагчы кіроўцу грашыма, але пасля проста перастаў падымаць слухаўку.

Кар'ера хакеіста пайшла па нахільнай. Ён мяняў адзін клуб за другім, гуляючы ўсё горш. У 2019 годзе Косаў у складзе ніжнякамскага «Нафтахіміка» прыехаў у добра знаёмую Казань. На гульню Яраслава не заявілі, таму ён вырашыў адпачыць у гатэлі. Атрымалася некультурна: п'яны хакеіст блукаў па гатэлі і гучна лаяўся матам.

Яраслаў Косаў. Фота: ФХБ.

Супрацоўнікі гатэля выклікалі паліцыю. Косава аштрафавалі на капейкі і адпусцілі. Працу, праўда, ён страціў. Затым ён змяніў яшчэ два клубы, мінулы год увогуле прапусціў. А ў цяперашнім раптам апынуўся ў «Брэсце», якому добра такі дапамог дабрацца да фіналу — па мерках чэмпіянату Беларусі нават у цяперашняй форме ён прыкметны. Але запомніцца расеец вырашыў іншым.

***

«У нас тут не тайскі бокс. Біць у шыю гульца клюшкай… Я лічу, што не павінна быць такіх хакеістаў у нашай лізе. Трэба проста прыбіраць і ўсё. Кроў з рота ідзе», — заявіў пасля матчу галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка. Не пагадзіцца з ім цяжка.

Анціпаву нанесены ўдар па шыйным аддзеле хрыбетніка. Косаву ж пагражае да пяці матчаў дыскваліфікацыі.

Каментары4

  • Ясік
    10.04.2024
    Ненавіджу расейцаў.
  • Paliašuk
    11.04.2024
    Хакеіст, п'янае кіраванне, дэбош, збіў... У гэтага чувака ролевая мадэль Дзіма Баскаў?
  • оНО нам надо
    13.04.2024

       за Оршей на восток всё построено на насіліі, мозгі там на двадцатом месте.

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

WSJ падзялілася дэталямі плана Трампа наконт вайны ва Украіне32

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →