Адзін з членаў расійскага Ту-22М3, які ўпаў у Стаўрапальскім краі, загінуў, чацвёртага не знайшлі
Адзін з членаў экіпажа Ту-22М3, які ўпаў у Стаўрапальскім краі, загінуў, паведаміў губернатар Уладзімір Уладзіміраў. Пошукі чацвёртага лётчыка працягваюцца.
Раней паведамлялася, што трое членаў экіпажа выжылі.
Самалёт Ту-22М3 быў збіты УСУ з зенітнага ракетнага комплексу С-200, паведамляе ўкраінскі 24 Канал са спасылкай на крыніцы ў ГУР.
У Мінабароны РФ прычынай падзення самалёта назвалі «тэхнічную няспраўнасць».
Каментары