Губернатар Стаўрапольскага краю Уладзімір Уладзіміраў у тэлеграме паведаміў, што на тэрыторыі Чырвонагвардзейскай акругі ў полі ўпаў самалёт.
«Паводле аператыўных звестак, разбурэнняў і ахвяр няма, лётчыкі катапультаваліся», — напісаў ён.
Пазней ён дадаў, што знойдзены двое лётчыкаў з самалёта. «Яны жывыя, вязем у бальніцу. На месца здарэння выехалі ўсе службы», — напісаў ён.
У сеціве зʼявілася відэа меркаванага падзення самалёта, аднак яго сапраўднасць не пацверджаная.
Пазней Мінабароны РФ паведаміла, што Ту-22М3 ВКС Расіі пацярпеў крушэнне «пасля выканання баявой задачы пры вяртанні на аэрадром базавання». Лётчыкі катапультаваліся, 3 члены экіпажа эвакуіраваны групай пошуку і ратавання, ідзе пошук аднаго лётчыка.
Ту-22М3 — звышгукавы ракетаносец-бамбавальнік, адзін з самых засакрэчаных авіяцыйных праектаў СССР часоў «халоднай вайны».
Каментары