74-гадовага пенсіянера з Хойнікаў будуць судзіць за 1500 каментароў
І захоўванне боепрыпасаў.
Гомельскі абласны суд будзе разглядаць справу 74-гадовага Анатоля Кірэйчыка з Хойнікаў. Працэс пачнецца 18 красавіка.
Пенсіянера абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: паклёп, незаконны выраб або збыт газавай, пнеўматычнай або кідальнай зброі, а таксама абразу суддзі і абразу прадстаўніка ўлады.
Паводле версіі следства, з кастрычніка 2020-га да лютага 2022-га мужчына напісаў паўтары тысячы каментароў у тэлеграме пад фота прадстаўнікоў улады, у якіх нібыта абражаў, Публічна прыніжаў іх гонар і годнасць, паведамляе «Вясна».
Судзіць пенсіянера будзе Яўген Шаршнёў.
Каментары