Цэны на квіткі мяняцца не будуць.
Атракцыёны ў мінскіх парках пачнуць працаваць 26 красавіка. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры распавёў галоўны інжынер «Мінскзелянбуда» Руслан Касевіч, піша Reform.by.
Паводле яго слоў, усе атракцыёны прайшлі тэхнічнае абслугоўванне пасля сезона. Цэны на квіткі мяняцца не будуць.
«Мінскзелянбуд» мае на балансе 50 атракцыёнаў, размешчаных у парках Горкага, Чалюскінцаў, імя 900-годдзя Мінска.
У гэтым годзе летам адкрыюць парк Уга Чавеса, у якім таксама будуць атракцыёны.
Каментары