Разведка Паўднёвай Карэі: УСУ ўзялі ў палон паўночнакарэйскага салдата
Разведка Паўднёвай Карэі ў пятніцу пацвердзіла захоп украінскімі вайскоўцамі параненага паўночнакарэйскага салдата, які ваяваў на баку Расіі. Пра гэта заявіла агенцтва Yonhap са спасылкай на нацыянальную разведвальную службу Паўднёвай Карэі.
«Дзякуючы абмену інфармацыяй у рэжыме рэальнага часу з разведвальнай службай сяброўскай краіны (мы) пацвердзілі захоп параненага паўночнакарэйскага салдата і плануем старанна вывучыць далейшае развіццё падзей».
Yonhap адзначае, што гэта пацверджанне з'явілася пасля апублікаванага напярэдадні ў сетцы паведамлення аб захопе УСУ вайскоўца КНДР у палон у Курскай вобласці.
Фота нібыта захопленага ў палон паўночнакарэйскага салдата, які, як мяркуецца, атрымаў раненні, было распаўсюджана ў Telegram. Падрабязнасці аб стане і статусе салдата пакуль невядомыя.
Каментары