У новым сезоне серыяла «Гульня ў кальмара» можна пабачыць афіцыйны сцяг Беларусі
Цяпер забіваць у мегапапулярным карэйскім серыяле ад Netflix будуць, у тым ліку, пад чырвона-зялёным сцягам.
Сем серый другога сезона «Гульні ў кальмара» з'явіліся ўчора. Частка дзеянняў чацвёртай і пятай серыі разгортваецца ў лакацыі, стылізаванай пад школьны дворык. Менавіта там гульцы праходзяць чарговае выпрабаванне.
На гэты раз удзельнікам смяротна небяспечнай «Гульні ў кальмара» неабходна падзяліцца на каманды па пяць чалавек. Ногі чальцоў каманды скоўваюць такім чынам, каб людзі стаялі ў адной лініі і маглі перасоўвацца толькі ўсе разам. Ім за пяць хвілін неабходна перамагчы ў пяці міні-гульнях, якія былі папулярныя ў карэйскіх дзяцей. Тых, хто не паспявае справіцца з усімі заданнямі ў адведзены час, па нядобрай традыцыі расстрэльваюць — такія правілы.
Той самы школьны дворык упрыгожаны невялікімі сцягамі розных краін. Сярод іншых можна заўважыць і афіцыйны чырвона-зялёны сцяг Беларусі. Пад ім героі як радуюцца перамогам, так і паміраюць ад куль.
Топ серыялаў ад журналістаў «Нашай Нівы». Некаторыя з іх дакладна стануць адкрыццём для вас
У ЗША абвясцілі пераможцаў прэміі «Эмі»
Netflix запускае рэаліці-шоу «Гульня ў кальмара» з самым вялікім у гісторыі прызавым фондам
Тое, што вы будзеце глядзець. Новая карэйская драма «Гульня ў кальмара» заваёўвае свет
Каментары