У Варшаве адбудзецца ўручэнне першай беларускай музычнай прэміі ў эміграцыі
Уручэнне прэміі «Uwaga!» пройдзе ў суботу, 13 красавіка.
Як распавёў Радыё Рацыя суарганізатар мерапрыемства Аляксей Ажогін, «прэмія была створаная, каб выказаць сваю падзяку артыстам»:
— Каб падтрымаць нашых музыкаў і не толькі музыкаў і арганізатараў і ўсіх тых, хто пераехаў. Эміграцыя — рэч складаная. Каб людзі атрымалі нейкі дафамін, а таксама гледачы, якія прыйдуць. Я думаю, гэта імпрэза будзе вельмі цікавай. Беларус беларусу беларус. І хочацца думаць у нейкім добрым напрамку. Усім складана. Да дому не блізка і не хутка, на жаль. Таму адчуванне дому давайце зробім разам тут.
Музычная прэмія «Uwaga!» пройдзе ў клубе Scena Chmielna. Акрамя раскрыцця імён пераможцаў, гасцей імпрэзы чакаюць выступы Алеся-Францішка Мышкевіча, Юрыя Стыльскага, гурта Atesta, а таксама after party ад Сяргея Пукста.
Каментары