У дзень расійскіх выбараў грамадзяне РФ, якія жывуць у Мінску, прыйшлі на выбарчы ўчастак у пасольстве.
Відэа, якое ніжэй, з'явілася ў праўладным канале пасля апоўдня.
Іншае відэа чаргі ў 14 гадзін выклала і амбасада Расіі ў Беларусі.
«Небывалы ажыятаж на выбарчым участку ў Мінску!» — адзначана ў подпісе.
Сёння паплечнікі Навальнага заклікалі расіян прыйсці на ўчасткі а 12-й на акцыю «Апоўдні супраць Пуціна». Яе сэнс у тым, каб сваім прыходам на ўчастак у канкрэтны час паказаць, колькі расіян не падтрымлівае дзейную расійскую ўладу. У бюлетэні пры гэтым можна прагаласаваць за каго заўгодна, апроч Пуціна, ці сапсаваць бюлетэнь.
Вялікія чэргі ў гэты час утвараліся ў некаторых расійскіх гарадах і на выбарчых участках за мяжой.
Каментары