Свет

Маск заявіў, што сацсетка X можа перастаць паказваць колькасць лайкаў і рэпостаў

Маск сказаў пра гэта, выступаючы 6 сакавіка на канферэнцыі Morgan Stanley па тэхналогіях, СМІ і тэлекамунікацыям. Ён лічыць, што такая інфармацыя можа візуальна загрувашчваць кантэнт на платформе, піша «Медуза».

Падчас канферэнцыі Маск таксама паведаміў, што X на працягу некалькіх месяцаў разлічвае атрымаць у Каліфорніі і Нью-Ёрку ліцэнзію на грашовыя пераводы.

Раней Маск казаў, што ў карыстальнікаў сацсеткі ў будучыні з'явіцца магчымасць пераводзіць адзін аднаму грошы — для запуску функцыі ў ЗША кампанія павінна атрымаць ліцэнзіі ў кожным штаце.

У студзені 2023 года выданне The Verge выпусціла расследаванне, як Ілан Маск прывёў сацсетку X (раней твітар) у хаос.

Усяго за тры месяцы, пісалі журналісты, кампанія страціла шэраг рэкламадаўцаў, звольніла не менш за палову супрацоўнікаў, у тым ліку за крытыку новага ўладальніка, а таксама забараніла распрацоўшчыкам ствараць і развіваць альтэрнатывы афіцыйнаму дадатку.

Каментары

Столькі аўтобусаў на мяжы з Літвой і Польшчай яшчэ не было15

Столькі аўтобусаў на мяжы з Літвой і Польшчай яшчэ не было

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі YouTube перастаў працаваць у высокай якасці амаль ва ўсіх браўзэрах7

Латушка пракаментаваў прапанову рэжыму выдаць яго ў абмен на Пачобута11

«Праца зрушылася з месца». Ціханоўская згадала пра пашпарт Новай Беларусі17

Замест Сахашчыка ў Аб'яднаным пераходным кабінеце цяпер будзе Кабанчук19

Беларус прыйшоў на канферэнцыю Новай Беларусі з яркім манікюрам у падтрымку Камалы Харыс ФОТЫ41

Сабакі чуюць па паху, калі чалавек у стрэсе. І вось што яны тады робяць2

З'явілася ВІДЭА выбуху на аэрадроме ў расійскім Марозаўску пасля ўкраінскага ўдару1

Пад Мінскам праходзяць спаборніцтвы па аджыліці. Што гэта такое?

Украінцы патапілі расійскую падводную лодку «Растоў-на-Доне»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Столькі аўтобусаў на мяжы з Літвой і Польшчай яшчэ не было15

Столькі аўтобусаў на мяжы з Літвой і Польшчай яшчэ не было

Галоўнае
Усе навіны →