Аўто55

Маск абвінаваціў у падпале на заводзе Tesla ў Нямеччыне «тупых экатэрарыстаў»

Вытворчасць наўрад ці адновіцца раней будучага тыдня, а нанесеная прастоем шкода ацэньваецца ў дзевяцізначную суму.

Завод Tesla ў Берліне. Фота: Ebrahim Noroozi / AP

Бізнэсовец Ілан Маск назваў дурной спробу падпалу на тэрыторыі завода Tesla побач з Берлінам, у выніку чаго была прыпыненая вытворчасць электрамабіляў. Адказнасць за падпал узяла на сябе ультралевая групоўка, на думку якой на заводзе выкарыстоўвалася залішняя рабочая сіла і рэсурсы, піша Бі-бі-сі.

У самой кампаніі паведамілі, што вытворчасць наўрад ці адновіцца раней будучага тыдня, а нанесеная прастоем шкода ацэньваецца ў дзевяцізначную суму.

Tesla хоча ўдвая пашырыць сваю вытворчасць у Нямеччыне, аднак гэты план выклікаў незадаволенасць у эколагаў.

У сваім допісе ў сацсетцы X Маск, апісваючы спробу падпалу, ужыў нямецкі выраз extrem dumm, назваўшы яе «надзвычай дурной задумай».

«Гэта альбо самыя тупыя экатэрарысты на свеце, альбо яны проста марыянеткі ў руках тых, хто не ставіць перад сабой правільныя экалагічныя мэты», — напісаў ён.

У сваю чаргу актывісты, якія называюць сябе Volcano Group, заявілі, што іх мэтай быў сабатаж вытворчасці, які, з іх пункту гледжання, з'яўляецца занадта працаёмкім і рэсурсаёмістым.

Яны абвінавацілі Tesla ў забруджванні грунтавых вод і выкарыстанні велізарнай колькасці пітной вады.

У выніку падпалу загарэлася апора высакавольтнай лініі электраперадач, пасля чаго спынілася падача электрычнасці на сам завод і ў бліжэйшыя населеныя пункты.

У Tesla паведамілі, што праз вымушанае спыненне адправілі рабочых па дамах. Будынкі фабрыкі не пацярпелі.

Паліцыя зямлі Брандэнбург паведаміла, што ўважліва вывучае ліст экаактывістаў.

Міністр унутраных спраў рэгіёну Мікаэл Штубген у аўторак раніцай заявіў, што «сілы правапарадку адрэагуюць на гэтую дыверсію з усёй строгасцю».

Некаторыя экаактывісты выступаюць супраць пашырэння Берлінскай фабрыкі з-за таго, што для гэтага прыйдзецца высекчы суседні лес.

Там ужо размясціліся лагерам каля 100 актывістаў, якія паспяшаліся дыстанцыявацца ад падпалу. Так, група пад назвай «Робін Гуд» паведаміла Бі-бі-сі, што не мае ніякага дачынення да пажару.

Завод у Берліне быў пабудаваны з разлікам на выпуск 500 тысяч аўтамабіляў у год, аднак цяпер Маск хоча падвоіць вытворчасць.

Каментары5

  • Садаміт
    06.03.2024
    Хто гэтыя цацкі на батарэйках купляе? Залежнасць ад разеткі - гэта хіба пра свабоду перамяшчэння, якую нам абяцаў аўтамабіль? І чаму нямецкія экаактывісты не атакуюць заводы фольксваген?
  • Peter
    06.03.2024
    Садаміт, bo geta nie niamieckija aktywisty,  a rasejskija. Pomsta Masku za dapamogu Ukrainie.
  • Максим Дизайнер
    06.03.2024
    Все правильно сделали. Пускай второй этаж надстраивают, роботов завозят, а не украинских рабов толпами нанимают за копейки и леса вырубают. Как будто непонятно, каких там "людей слишком много" работает.

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава3

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

Пуцін зрабіў Z-спевака Шамана заслужаным артыстам Расіі5

Еўрасаюз пачынае перамовы пра бязвізавы рэжым з Арменіяй3

Бязвізам у Беларусь першым скарыстаўся грамадзянін Германіі9

Зянон Пазняк выдаў чарговую кнігу19

У чорных буслоў у Беларусі стала выводзіцца больш птушанят. У чым прычына?

Стрыжак расказаў, як змог так пахудзець8

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава3

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →