Свет11

Амерыканскі вайсковец падпаліў сябе ля пасольства Ізраіля ў Вашынгтоне. Ён крычаў «Свабоду Палесціне!»

Супрацоўнікі Сакрэтнай службы ЗША патушылі агонь, пацярпелага даставілі ў бальніцу з пагражаючымі для жыцця траўмамі.

Photo by Celal Gunes/Anadolu via Getty Images

Вайсковец амерыканскіх ВПС падпаліў сябе перад пасольствам Ізраіля ў Вашынгтоне, паведамляюць экстранныя службы ЗША. Перад тым, як гэта зрабіць, ён пачаў крычаць «Свабоду Палесціне!».

Супрацоўнікі Сакрэтнай службы ЗША патушылі агонь, пацярпелага даставілі ў бальніцу з пагрозлівымі для жыцця траўмамі, паведамілі ў гарадской пажарнай службе. Цяпер ён знаходзіцца ў крытычным стане.

Амерыканскія СМІ са спасылкай на прадстаўніка ВПС ЗША паведамілі, што мужчына знаходзіцца на вайсковай службе.

Паліцэйскае ўпраўленне Вашынгтона, амерыканская Сакрэтная служба і іншыя праваахоўныя органы вядуць расследаванне.

У заяве паліцыі Вашынгтона гаворыцца, што інцыдэнт адбыўся ў нядзелю каля 13:00 па мясцовым часе на вуліцы Інтэрнэшнл-драйв.

Акрамя пасольства Ізраіля, у гэтым раёне знаходзяцца дыпламатычныя прадстаўніцтвы некалькіх дзяржаў, у тым ліку Егіпта, Марока, Нігерыі, Бангладэш і Сінгапура. Раён размешчаны ўсяго за 6 км ад Белага дома.

Як паведамляюць амерыканскія СМІ, перад тым, як падпаліць сябе, мужчына казаў, што «больш не хоча ўдзельнічаць у генацыдзе», а затым пачаў крычаць «Свабоду Палесціне!».

Прэс-сакратар ізраільскага пасольства паведаміла газеце New York Times, што ніхто з супрацоўнікаў прадстаўніцтва не пацярпеў.

У заяве Міністэрства замежных спраў Ізраіля гаворыцца, што персанал амбасады не быў знаёмы з чалавекам, які падпаліў сябе.

Гэта ўжо не першы выпадак самаспалення перад будынкам ізраільскай дыпламатычнай місіі ў ЗША.

У снежні мінулага года чалавек абліў сябе бензінам і падпаліў перад консульствам Ізраіля ў амерыканскім штаце Джорджыя. Па словах паліцыі, на месцы здарэння быў знойдзены палесцінскі сцяг.

Каментары1

  • American
    26.02.2024
    Гарантию даю, сторонник Байдена.  

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска11

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскаму сябру Ксеніі Лебедзевай далі дзевяць гадоў турмы за шпіянаж на карысць беларускага КДБ4

Чакаюцца першыя замаразкі

Пасольства ЗША ў Беларусі зрэагавала на фільм з Юрасём Зянковічам1

У Віцебску затрымалі мінскага блогера-прыкаліста Bulbanews, у якога 600 тысяч падпісчыкаў у інстаграме3

На якіх мастакоў «Восеньскага салона 2024» звярнуць увагу

Вельмі дзіўны грыб вырас у Белавежскай пушчы2

Малады хлопец пераехаў у вёску, завёў курэй з козамі і стаў зоркай тыктоку

Сталі вядомыя падрабязнасці жорсткага забойства амерыканскага Z-блогера Бэнтлі ў Данецку11

На рынку нерухомасці Мінска — ажыятаж. Разбіраюць нават элітнае жыллё3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска11

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Галоўнае
Усе навіны →