Ежа

Фаршыраваныя перцы — рэцэпт

Перцы з начынкай — вячэра, якая, без сумневу, упрыгожыць ваш тыдзень. Выбірайце мясны або вегетарыянскі варыянт і атрымлівайце асалоду.

Stuffed peppers
Фота: cookingclassy.com

Гатаванне фаршаваных перцаў, на першы погляд, выглядае даволі складана, але на практыцы ўсё аказваецца значна прасцейшым. Балгарскія перцы, па сутнасці, ужо пустыя ўсярэдзіне — а таму — як быццам створаныя для таго, каб быць напоўненымі смачнымі і разнастайнымі начынкамі!

Мясны варыянт: перац, фаршыраваны свінінай і булгурам

  • 4 перцы, разрэзаныя напалову, без сярэдзіны
  • 200 г свінога фаршу
  • 1 зубчык часнаку, раздушаны
  • 2 ч. л. молатага кмену
  • 1 ч. л. папрыкі
  • 50 г булгуру
  • 250 мл агародніннага булёну
  • ½ невялікай жмені пятрушкі, парэзанай
  • 4 ст. л. нятлустага грэцкага ёгурту для падачы
  1. Пакладзіце перцы зрэзам уніз на талерку і пастаўце ў мікрахвалёўку на 4 хвіліны на поўную магутнасць да гатоўнасці (але не рабіце іх занадта мяккімі, каб не разваліліся). Калі трэба больш часу, пастаўце яшчэ на 1 хвіліну і паўтарыце да гатоўнасці.
  2. Пакладзіце свініну на халодную патэльню і ўключыце агонь. Смажце, разбіваючы камякі, пакуль яна не пачне рабіцца карычневай. Дадайце часнок і спецыі, перамяшайце і гатуйце 1 хвіліну, затым дадайце булгур і булён. Накрыйце вечкам і тушыце 10 хвілін, пакуль булгур не стане мяккі.
  3. Разагрэйце грыль. Дадайце палову пятрушкі ў булгур, затым напоўніце ім перцы на блясе. Падсмажце перцы на грылі да хрумсткай скарынкі, пасыпце большай часткай пятрушкі, затым падавайце з ёгуртам, змяшаным з пятрушкай, якая засталася.

Вегетарыянскі варыянт: перац з сырам і гароднінай

  • 50 г доўгазярністага рысу
  • 1 чырвоны і 1 жоўты перац
  • кулінарны спрэй
  • 1 маленькая цыбуліна, тонка нарэзаная
  • 1 кабачок, нарэзаны кубікамі
  • 75 г памідораў чэры, разрэзаных напалову
  • 2 зубчыкі часнаку, раздушаныя
  • 1 ч. л. молатага кмену
  • 1 ч. л. молатай каляндры
  • 20 г падсмажаных міндальных шматкоў
  • цэдра паловы апельсіна, дробна нацёртая
  • 3 сталовыя лыжкі з горкай буйна нарэзанай свежай пятрушкі
  • 100 г мяккага казінага сыру, без скаркі і нарэзанага кавалачкамі
  • соль і свежамолаты чорны перац
  1. Разагрэйце духоўку да 200 °C. Адварыце рыс у рондалі з кіпячай вадой 25 хвілін або да таго часу, пакуль ён не стане мяккі, затым зліце ваду.
  2. Тым часам разрэжце перцы напалову зверху данізу і выдаліце насенне. Пакладзіце іх адкрытым бокам уверх на бляху (пры неабходнасці адрэжце лішняе ад аснове, каб яны ляжалі роўна). Выпякайце 15 хвілін.
  3. Вышмаруйце патэльню кулінарным спрэем і абсмажце цыбулю і кабачок на сярэднім агні, рэгулярна памешваючы, 4-5 хвілін або да таго часу, пакуль яны не стануць мяккія і злёгку не падрумяняцца.
  4. Дадайце памідоры, часнок, кмен і каляндру і гатуйце хвіліну, увесь час памешваючы. Перакладзіце ў вялікую жаратрывалую міску і дадайце міндаль і апельсінавую цэдру.
  5. Дадайце рыс і пятрушку, прыпраўце невялікай колькасцю солі і вялікай колькасцю перцу. Перамяшайце.
  6. Напоўніце перцы рысавай сумессю. Пасыпце сырам і вярніце ў духоўку на 10 хвілін або пакуль перцы не стануць мяккія, а начынка не стане вельмі гарачай.

Каментары

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА54

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

Wyborcza паведамляе пра вобшук у Агнешкі Рамашэўскай — сама яна гэта адмаўляе6

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?5

У кафэ ў Брэсце можна разлічыцца лісцем2

МТЗ правёў краш-тэст сваёй сякеры: інструмент пераехалі трактарам ВІДЭА7

Даляр узяў адзнаку 3,4 рубля

Стане яшчэ халадней. Днём будзе з мінусам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА54

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →