Нерухомасць1414

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Навінамі пра тое, што беларусы дзяжураць начамі пад офісам дзяржаўных забудоўшчыкаў, каб мець магчымасць адносна танна пабудаваць кватэру, наўрад ці каго здзівіш. А вось начная чарга па элітную нерухомасць — нешта новае.

Рэндар ЖК «Паўночны бераг». Фота: prometr.by

Пра квэст з набыццём нерухомасці ў Мінску расказала ў тыктоку блогерка пад нікам @realtoranainara. Гэта рыэлтарка, якая пераехала з Рыгі ў Мінск. У беларускай сталіцы жанчына таксама працуе па спецыяльнасці.

Яна расказала ў роліку, што кватэру ў ЖК «Паўночны бераг» яе папрасіла па даверанасці набыць сяброўка, якая жыве ў Германіі.

— Я прыехала да офіса продажаў у 4:50, а тут ужо чарга. Я ў чарзе 77-я. Уяўляеце? Офіс адчыніцца а 9-й раніцы. Мабыць, да гэтага моманту кватэры скончацца. Некаторыя ўжо спяць у машынах — запісаліся і адпачываюць. Вось так у Мінску кватэры прадаюць — трэба за трое сутак стаць у чаргу і, можа быць, атрымаецца купіць.

@realtoranainara

19.09.2024. квест "купить квартиру в Северном береге, Минск.

♬ original sound - anainara

У наступным відэа жанчына распавяла, што яна выйшла з офіса продажаў у 12:47. У яе атрымалася зарэзерваваць для сяброўкі двухпакаёвую кватэру плошчай 50 квадратаў. Адзін метр каштаваў прыкладна 1470 еўра.

— Тыя, хто кажа, што ў Мінску ў асноўным купляюць кватэры замежнікі, — не, няпраўда. І нават не перакупшчыкі. Была вялікая чарга, ледзь да бойкі не дайшло.

Рыэлтарка дзеліцца, як арганізавана чарга. Былі ініцыятыўныя людзі, якія з панядзелка дзяжурылі пад офісам продажаў і склалі нейкія свае спісы. Старт продажаў быў у чацвер, 19 верасня — у гэты дзень і прыехала рыэлтарка. Зразумела, што не ўсе людзі тры дні не адыходзілі ад офіса.

— Тыя, хто прыйшоў зранку, і пачуў: «Вы васьмідзясятыя ў чарзе», — сказалі: «Ідзіце вы… са сваімі чэргамі. Вось я прыйшоў, бачу перад сабой дзесяць чалавек і станаўлюся адзінаццатым, астатняе мяне не хвалюе». Галоўнае — трапіць ва ўнутр. Запускаюць па 10 чалавек у офіс.

Жанчына сказала, што ўжо ўнутры супрацоўнікі офіса продажаў складаюць свае спісы, а спісы энтузіястаў на вуліцы яна назвала самадзейнасцю.

— Усім, каго гэта цікавіць: на будучыню не ўлічвайце ўсе гэтыя самадзейныя спісы. Пажадана мець кантакт з нейкім канкрэтным менеджарам. Таму што як мы тут паглядзелі, людзей, у якіх не было запісу да канкрэтнага менеджара і чый кантакт не быў зарэгістраваны ва ўнутранай сістэме «Паўночнага берага», абслугоўвалі ў апошнюю чаргу. Умоўна, 100 чалавек зайшло, усе зарэгістраваліся па сваім імені і кантактным нумары. Менеджар глядзіць, што з гэтага спісу 10 чалавек — ягоныя кліенты, і забірае іх да сябе.

@realtoranainara

19.09.2024.

♬ original sound - anainara

Атрымалася, што тыя, хто не кантактаваў раней з менеджарамі, аказаліся ў чарзе апошнімі — нават калі пад офісам стаялі з панядзелка. Шмат людзей засталіся незадаволенымі такой сістэмай.

— Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца кватэры невялікай плошчы — так званыя еўрастудыі ці еўрадвушкі. На іх быў самы вялікі ажыятаж. Шмат людзей пайшло расчараванымі, бо калі ў мінулым доме такія кватэры каштавалі 50-60 тысяч еўра, то цяпер каля 75 тысяч еўра плюс-мінус некалькі тысяч (у залежнасці ад паверха).

Рыэлтарка раіць тым, хто ў будучыні плануе набываць невялікую кватэру (бо вялікія, хутчэй за ўсё, можна набыць амаль у любы момант), быць маральна гатовымі фізічна адстойваць сваю чаргу.

— Нам да бойкі сапраўды не хапіла крыху. Людзі смяяліся, што вось мы зараз паб'ёмся, а потым будзем суседзямі, будзем згадваць, як мы змагаліся за кватэры. Усё скончылася пазітыўна.

Каментары14

  • Абармот
    20.09.2024
    "Это неправда, что квартиры покупают иностранцы", - говорит риэлтор из Латвии, которая покупает квартиру для клиентки из Берлина. Ну да, ну да.
  • Набыць бы даляры, прадаць бы рублі
    20.09.2024
    Калгасная эліта. Трэба кожнаму па элітнаму дручку прапісаць - мо тады хоць нейкае сумленне абудзіцца. Ім што Лукашэнка, што Ціханоўская, што Пуцін - адное рабое, абы крэдыты налівалі ў чарку і стадам вялі да светлай будучыні.
  • Проста жыхар
    20.09.2024
    Выглядае як нейкая рэкламная кампанія гэтага "Паўночнага берага". Каб не патрэба закапаць грошы ў бетон, нікому гэтыя кватэры не былі б патрэбныя.

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне11

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне

Усе навіны →
Усе навіны

Мікрааўтобус жорстка сутыкнуўся з легкавіком у Брэсце, магчыма, ёсць пацярпелыя

Куды падзець яблыкі, альбо Яблычны кекс з сырам4

Беларус закінуў беларусу шайбу ў Канадзе ВІДЭА3

Элітная 155-я брыгада Ціхаакіянскага флоту Расіі страціла 80% складу пад Вуглядарам5

На Эверэсце знайшлі парэшткі альпініста, які знік 100 гадоў таму2

18 чалавекам стала млосна ад сцэн жорсткага сэксу падчас оперы ў Германіі19

«Для працяглага жыцця гэта краіна, напэўна, не падыходзіць». Чым Грузія робіцца падобнай да Беларусі і чаму беларусам лепш у Польшчы13

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак24

Беларусаў вярбуюць у расійскае войска праз інстаграм9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне11

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне

Галоўнае
Усе навіны →