Свет11

Арменія «замарозіла» ўдзел у АДКБ

Таксама Нікол Пашынян асцерагаецца, што Азербайджан нападзе на Арменію.

Нікол Пашынян. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Удзел Арменіі ў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) — замарожаны, заявіў прэм'ер-міністр краіны Нікол Пашынян у інтэрв'ю тэлеканалу France 24, піша news.am.

Тым самым ён адказаў на пытанне вядучага, ці мае намер Ерэван выйсці з арганізацыі, у якой «дамінуе Расія».

Яшчэ ў лістападзе мінулага года ён казаў, што Арменія не рыхтуецца пакінуць АДКБ.

Падчас свайго адказу французскім журналістам прэм'ер-міністр Арменіі паведаміў таксама, што так званая дамова аб калектыўнай бяспецы ў дачыненні да Ерэвана не выконвалася, асабліва ў 2021-2022 гадах — у прыватнасці, калі Пашыняну прапанавалі падпісаць сумесную дэкларацыю Савета калектыўнай бяспекі АДКБ з-за адсутнасці палітычнай ацэнкі агрэсіі Азербайджана супраць суверэнітэту Арменіі.

«Гэта не магло застацца без нашай увагі. Мы прыпынілі наш удзел. Паглядзім, што будзе далей», — сказаў Пашынян.

На пытанне аб магчымым закрыцці расійскай вайсковай базы на тэрыторыі Арменіі Пашынян не даў канкрэтнага адказу. Гэтая тэма «не стаіць на парадку дня», сказаў ён.

Таксама прэм'ер мяркуе, што напад Азербайджана на Арменію вельмі імаверны.

«Перад намі задача выказаць у мірным пагадненні тыя тры прынцыпы, якія былі задэклараваныя і апублікаваныя ў рамках дамоўленасцяў, дасягнутых на міжнародных пляцоўках. Аналізуючы гэтыя праблемы і заявы, якія зыходзяць з афіцыйнага Баку, мы прыходзім да высновы, што так, напад на Арменію вельмі імаверны», — сказаў Пашынян.

Прэм'ер-міністр удакладніў, што афіцыйныя заявы Баку аб «заходнім Азербайджане» азначаюць, што большая частка тэрыторыі Арменіі з'яўляецца азербайджанскай.

Акрамя таго, са слоў Пашыняна, Азербайджан практычна не прызнае тэрытарыяльную цэласнасць Арменіі і недатыкальнасць яе межаў, нягледзячы на тое, што «на дыпламатычным узроўні Азербайджан запэўнівае, што не мае намеру напасці».

Каментары1

  • Болеслав
    23.02.2024
    Правильно. А теперь Азербайджана нужно пробить коридор в Нахичевань.

На лячэнне хлопчыка з Магілёва сабралі $3 мільёны. Гэта самы вялікі збор у гісторыі краіны1

На лячэнне хлопчыка з Магілёва сабралі $3 мільёны. Гэта самы вялікі збор у гісторыі краіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вучоныя знайшлі самы эфектыўны спосаб паскорыць рост мускулаў4

Перад інаўгурацыяй Трамп прыехаў папіць чаю з Байдэнам ВІДЭА7

Вакол пахавання Марыі Зайцавай узніклі спрэчкі. Стала вядома, як і дзе пахаваюць беларускую добраахвотніцу28

Helicobacter pylori — небяспечная бактэрыя. Якія сімптомы хвароб, што яна выклікае4

У Расіі мужчына кульнуўся у палонку нават не распранаючыся ВІДЭА2

Ад беларусаў, якія хочуць вучыцца ў Польшчы, не будуць патрабаваць вынікаў ЦТ і ЦЭ1

Круты адкрыў у Вілейцы вытворчасць сыру з белай цвіллю8

«Што за мафіёзі тут жыў?» У Мінску прадаецца шыкоўная кватэра — людзей уразіў рамонт6

У Матэвуша Маравецкага абвяргаюць, што ён пацвярджаў сваю асобу Вікіпедыяй

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На лячэнне хлопчыка з Магілёва сабралі $3 мільёны. Гэта самы вялікі збор у гісторыі краіны1

На лячэнне хлопчыка з Магілёва сабралі $3 мільёны. Гэта самы вялікі збор у гісторыі краіны

Галоўнае
Усе навіны →