Вайна1010

Расія не можа выйграць вайну супраць Еўропы. Вось як гэта даказвае матэматыка

Цяпер ідзе шмат размоваў пра тое, што Захаду трэба рыхтавацца да вайны з Расіяй. На падставе матэматычных выкладак эканаміст Эндру Ліліко ў артыкуле The Telegraph тлумачыць, ці зможа Расія перамагчы аб'яднаныя сілы ЕС, нават калі ЗША страцяць усякую цікаўнасць да абароны Еўропы.

Уладзімір Пуцін. Фота: Mikhail Klimentyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP 

Уявім дзве краіны — у адной больш насельніцтва, у другой большы ВУП. Каб у вайне на знясіленне мець адпаведныя праціўніку ўзброеныя сілы (з пункту гледжання асабовага складу і ўзбраення), краіне з большым па колькасці насельніцтвам трэба аддаваць меншы працэнт свайго насельніцтва ва ўзброеныя сілы, але яна павінна выдзяляць больш высокую долю свайго ВУП.

Калі кожны з супрацьлеглых бакоў вылучыць роўныя долі асабовага складу і ВУП, то ў больш густанаселенай краіны будзе больш асабовага складу, але ён будзе горш аснашчаны і ў выніку менш эфектыўны.

Яшчэ падчас Першай сусветнай вайны распрацавалі падыход, які называецца «закон квадрата» (square law). Напрыклад, што калі ў вас на 10% менш войскаў, чым у суперніка, то вашы войскі павінны быць больш чым на 21% эфектыўней, каб выйграць вайну на знясіленне.

Эканаміст Эндру Ліліко прапануе прымяніць гэты падыход да разгляду сярэднетэрміновай пагрозы Расіі для ЕС. Расійская эканоміка складае каля 10% ад памеру эканомікі ЕС. ЕС выдаткоўвае каля 1,3% ВУП на сваё войска, а Расія нядаўна павялічыла свае выдаткі прыкладна да 6%. Такім чынам, сыходзячы з суадносін эканомік, ваенныя выдаткі ЕС будуць прыкладна ў два разы большыя, чым у Расіі.

Канфлікт Расія - НАТА Russia-NATO conflict Конфликт Россия-НАТО
Крыніца: telegraph.co.uk

Калі прыняць пад увагу, што павелічэнне выдаткаў прыводзіць да большай эфектыўнасці войскаў, то паводле «закону зваротных квадратаў», калі Расія і Еўрасаюз будуць губляць аднолькавую колькасць войскаў у баі, то Расіі трэба будзе мабілізаваць на 40% больш войскаў, чым Еўрасаюзу, каб мець шанец на перамогу.

Аб'яднаныя ўзброеныя сілы ЕС налічваюць каля 1,4 мільёна вайскоўцаў. Такім чынам, Расіі спатрэбіцца каля 2 мільёнаў вайскоўцаў для вайны на знясіленне. Калі дапусціць, што Расія будзе нападаць, і прыменіць класічнае эмпірычнае правіла, паводле якога для атакі ў вайне неабходна перавага 1,5:1, Расіі спатрэбіцца каля трох мільёнаў чалавек. У цяперашні час у яе маецца каля 1,2 мільёна вайскоўцаў і тэарэтычна каля 2 мільёнаў рэзервістаў.

Калі прыведзены аналіз правільны, піша Ліліко, то, каб мець шанец супрацьстаяць аб'яднанаму ЕС, Расіі спатрэбіцца альбо падвоіць (ці патроіць) свае цяперашнія ўзброеныя сілы, альбо падвоіць (ці патроіць) свае выдаткі на войска.

Падваенне выдаткаў азначала б, што Расіі давядзецца траціць на войска 12-15% ВУП, што адпавядае ўзроўню позняга Савецкага Саюза — гэта прывяло савецкую эканоміку да калапсу ў 1980-х гадах. Трохразовае павелічэнне было б яшчэ больш разбуральным.

На думку аўтара, паўторнае падваенне або патраенне ваенных расходаў ва ўмовах санкцый прывядзе да банкруцтва Расіі праз некалькі гадоў.

У канцы артыкула эканаміст адзначае, што Расія можа пазіцыянаваць сябе як моцная краіна і можа пагражаць сваім маленькім, бедным суседзям ці нават урывацца ў іх. Але матэматыка кажа, што калі гаворка ідзе пра пагрозу Еўрасаюзу, не кажучы ўжо пра Вялікабрытанію, то ў выпадку ваеннага сутыкнення Расія проста не мае дастатковых эканамічных рэсурсаў, каб уяўляць сур'ёзную пагрозу ў сярэднетэрміновай перспектыве.

Чытайце яшчэ:

НАТА чакае нападу Расіі праз Беларусь ужо ў пачатку 2025 — Bild

Кіраўнік МЗС Польшчы: Мы павінны адказаць Пуціну на мове, якую ён разумее

Лаўроў: Беларусь і Расія плячом да пляча адкажуць НАТА

Каментары10

  • Кастусь
    07.02.2024
    это было бы справедливо для рационального подхода. Но все уже давно поняли что в мордоре мозги давным-давно ночевали в последний раз
  • Абвг
    07.02.2024
    Нажаль, Пуцін не карыстаецца матэматыкай у сваіх дзеяннях.
  • 1
    07.02.2024
    Гэты эксперт не улічвае тое, што Эўропа не шыбка адзіная. Ці пойдзе ўмоўны гішпанец праліваць сваю кроў за Сувалкінскі перашэек? Тут я маю пэўны сумнеў...

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы2

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Усе навіны →
Усе навіны

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага7

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

«Буду змагацца да канца». Прэзідэнт Паўднёвай Карэі адхіліў абвінавачванні ў мяцяжы1

32-тонную піўную цыстэрну каля мінскай плошчы Бангалор паднялі ВІДЭА

Камунальнік замяніў на мінскім даху чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы, каб «пажартаваць з апазіцыянераў»4

Сірыя была фабрыкай каптагону, «какаіну для бедных». Пасля падзення рэжыму стала ясна, дзе яго выраблялі2

Нобелеўскі лаўрэат Муратаў крэатыўна абверг выдумкі прапагандыстаў ФОТАФАКТ1

Пасля смерці Прыгожына наймітам з ампутаванымі канечнасцямі перасталі плаціць пенсіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы2

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Галоўнае
Усе навіны →