Свет1212

НАТА чакае нападу Расіі праз Беларусь ужо ў пачатку 2025 — Bild

Нямецкае выданне Bild атрымала доступ да сакрэтнага дакумента Бундэсвера, у якім распісаны сцэнар паўнавартаснага расійскага ўварвання ў Еўропу ў 2025 годзе, да ягога цяпер рыхтуецца НАТА. У гэтым сцэнары асноўная роля адведзена Беларусі.

Вайскоўцы на вучэннях у Беларусі. Фота: «Наша Ніва»

Паводле сакрэтнай справаздачы Мінабароны Германіі (Бундэсвера), НАТА актыўна рыхтуецца да сцэнару поўнамаштабнай вайны з Расіяй ужо ў пачатку 2025 года, калі тая можа вырашыць уварвацца ў Еўропу праз Беларусь.

У сцэнары пад назвай «Абарона Альянсу 2025» падрабязна распісаны магчымыя дзеянні Расіі ў падрыхтоўцы ўварвання, пачынаючы з лютага 2024 года.

Так, ужо ў гэтым лютым, згодна з інфармацыяй нямецкай выведкі, Расія можа правесці чарговую хвалю мабілізацыі і набраць дадаткова 200 тысяч чалавек для новага вясновага наступу ва Украіне, «які павінен адкінуць УСУ яшчэ далей назад з іх цяперашніх пазіцый».

Далей, як піша Bild, Расія летам можа пачаць актыўна здзяйсняць кібератакі на сістэмы НАТА і правакаваць беспарадкі ў краінах Балтыі з удзелам этнічных расіян, што стане падставай для правядзення ў верасні на тэрыторыі Беларусі вучэнняў «Захад-2024» з удзелам 50 тысяч расійскіх салдат.

На падставе вучэнняў Расія, паводле сцэнару, усю восень будзе нарошчваць свой вайсковы кантынгент і арсенал ракет у Беларусі ля межаў Літвы і Польшчы, адначасна робячы тое ж самае і з боку Калінінграда.

Потым у снежні 2024-га ў раёне Сувалкскага калідора Расія можа справакаваць «штучны памежны канфлікт» і «беспарадкі са шматлікімі ахвярамі», як гэта было ў 2021-м з нелегальнымі мігрантамі.

Усё гэта павінна будзе адбывацца ў разгар выбарчай кампаніі ў ЗША, калі ў краіны яшчэ не будзе абранага лідара.

Інфаграфіка рускай службы Bild

«Менавіта ў той момант Расія пры дапамозе Беларусі можа зладзіць у раён Сувалкскага калідора вайсковае ўварванне, падобнае да расійскіх дзеянняў ва Украіне ў 2014 годзе», — піша Bild, спасылаючыся на сакрэтны дакумент Бундэсвера.

Такі ж сцэнар раней апісвала іншая крыніца выдання ў адной з еўрапейскіх выведак. 

Як прагназуе нямецкая выведка, пасля гэтага Расія ў сту‌дзені насту‌пнага го‌да склі‌ча пазачарго‌вае пасе‌джанне Ра‌ды Бяспе‌кі АА‌Н, на яко‌й звінава‌ціць краі‌ны За‌хаду ў падрыхтоўцы напа‌ду на Расі‌ю. У гэ‌ты ж час ад НА‌ТА чака‌ецца скліка‌нне свайго‌ ўла‌снага э‌кстранага пасе‌джання.

Чакаецца, што ў сакавіку 2025 года Расія перакіне ў Беларусь дадатковыя дзве танкавыя дывізіі і больш за 70 тысяч салдат. У адказ на гэта НАТА ў маі перакіне да межаў Расіі і Беларусі 300-тысячны вайсковы кантынгент, сярод якіх будзе 30 тысяч салдат з Германіі.

Далей, па сцэнары, павінен адбыцца «Дзень X» (паўнамаштабнае расійскае ўварванне і вайна з НАТА), зыход якога ў дакуменце застаецца адкрытым, адзначае Bild.

У самім Бундэсверы адмовіліся каментаваць выданню інфармацыю з уцечкі.

Нагадаем, што выданне Bild са спасылкай на высокапастаўленыя крыніцы ў НАТА яшчэ ў 2021 годзе дакладна прадказала момант пачатку вайны ва Украіне і расійскі сцэнар яе правядзення з ўдзелам Беларусі.

Тады Bild пісаў, што Расія ўварвецца ў тым ліку і з беларускага кірунку, а канчатковай мэтай стане знішчэнне ўкраінскіх уладаў разам з далучэннем Украіны да Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.

Каментары12

  • Гэнането
    15.01.2024
    Ня існую саюзнай дзяржавы а ёсць акупацыя!
  • You
    15.01.2024
    Менавіта так. Пасля выбараў ЗША Масковія плануе распачаць агрэсію супраць краін НАТА. Адзінае што моша супыніць Масковію - параза на ўкраінскім фронце ў 2024 і ўпэўненасць што еўрапейскія краіны НАТА здольны даць адказ з ударам па лукашызму ў Беларусі.
  • Пацыфіст
    15.01.2024
    Нажаль, усё ідзе да таго, што з краін Балтыі і Польшчы ўсіх грамадзян РБ, РФ, а мабыць і Украіны дэпартуюць, не разбіраючыся, хто за каго. А каго не дэпартуюць, тых інтэрнуюць. Таму беларусам варта ўжо цяпер шукаць сабе месца падалей ад будучага «тэатра» ваенных дзеяў. Быць грамадзянамі варожых краін на тэрыторыі Ната падчас вайны - незайздросны лёс.

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу10

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →