Грамадства55

Дзмітрый Кісялёў у эфіры расійскага ТБ прыгразіў ударам па вайсковым аэрадроме ў Польшчы

За нібыта збіццё Іл-76 над Белгарадскай вобласцю амерыканскай ракетай.

Ён агучыў афіцыйную расійскую версію аб тым, што самалёт у Белгарадскай вобласці быў збіты з сістэмы СПА «Пэтрыёт». Таксама ён сцвярджае, што ў той момант сістэмай кіравалі амерыканскія вайскоўцы (УСУ абвяргалі раней, што заходнія сістэмы СПА ва Украіне абслугоўваюць ваенныя краін НАТА), піша «Політіка страны»

«Уявім сабе люстраную сітуацыю: з тэрыторыі Мексікі расійскі афіцэр збівае расійскай ракетай амерыканскі ваенна-транспартны самалёт над тэрыторыяй ЗША. Якая рэакцыя?», — заяўляе Кісялёў.

Далей ён заявіў, што магчымым варыянтам адказу РФ можа быць удар па аэрадроме Жэшаў.

«Але дзе тады спыніцца і які механізм тармажэння? Калі засталіся толькі ваенна-тэхнічныя метады, то тады, як варыянт, польскі аэрадром Жэшуў, асноўная перавалачная база для заходняй зброі для Украіны, становіцца ўсё больш відавочнай мэтай. Але спачатку трэба ўсё ж папярэдзіць і усё вельмі выразна растлумачыць. Вось тым і займаемся. Межы ёсць», — заявіў Кісялёў.

***

Расійскі ваенна-транспартны самалёт Іл-76 разбіўся пад Белгародскай вобласцю 24 студзеня. Мінабароны РФ заявіла, што на борту самалёта знаходзіліся 65 украінскіх ваеннапалонных.

Ва Украіне сцвярджалі, што Масква не папярэдзіла аб перавозцы палонных гэтым бортам. СК завёў крымінальную справу аб тэракце, СБУ — аб парушэнні законаў і звычаяў вайны.

Каментары5

  • Янка
    05.02.2024
    Дзімону гэта ўжо не дапаможа. Бо праз уласнае нявуства ён смачна запэцкаўся ў "ЛГБТ"-скандалы (па скрэпных мерках) з кінастужкай «Les Valseuses» з Жэрарам Дэпард'ё. Першай гэта заўважыла яскравая вядучая "Фантастические ТВари" Люся Грын.
  • Ёсік
    05.02.2024
    Адныя блазаны ў расеі, што Дзіма, што, воўка салав'ёў, што гэты. Глядзі, каб не пачалі на цябе паляваць, як на тога летуна.
  • Кисэль
    05.02.2024
    Ну давай гнилой попробуй. Ждём с нетерпением.

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог12

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Балкон з ільвамі і тыграмі: нестандартную кватэру прадаюць у Пінску7

Марыю Калеснікаву ў калоніі вярнулі ў атрад да іншых жанчын10

У Бразіліі самалёт упаў на ажыўленую аўтастраду

Беларуса затрымалі ў Іспаніі4

«У XX стагоддзі ўжо быў вопыт». МЗС Беларусі параўнаў беларусаў і расіян у Латвіі з яўрэямі ў Трэцім Рэйху16

Расія сёлета паспрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну? Як успрымаць заяву Зяленскага19

Качанава наведала Полацкі малочны камбінат, дзе «самая складаная сітуацыя» ў краіне2

Праваабаронцы паведамілі, што палітвязням не даходзяць грашовыя пераводы. Сваякі пацвярджаюць

Аб'явілі збор на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог12

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць