Служба бяспекі Украіны адкрыла крымінальную справу па факце збіцця расійскага самалёта Іл-76
Расследаванне праводзіцца па факце парушэння законаў і звычаяў вайны, піша «РБК-Украіна».
Учора гэтая ж крыніца паведаміла, што Уладзімір Зяленскі адмяніў паездку ў цэнтральныя рэгіёны Украіны да высвятлення абставінаў крушэння самалёта, на якім меркавана былі ўкраінскія палонныя.
Таксама прэзідэнт Украіны забараніў прызначаць сустрэчы для віншаванняў з днём народзінаў. Сёння Зяленскаму споўнілася 46 гадоў.
Каментары