У Валгаградзе гарэў буйны нафтаперапрацоўчы завод. Туды спікіраваў беспілотнік
Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулых і пацярпелых няма.
Мясцовыя СМІ паведамілі, у Валгаградзе ўзнік пажар на нафтаперапрацоўчым заводзе «ЛУКОЙЛ-Валгаграднафтаперапрацоўка».
Адразу некалькі крыніц у экстранных службах пацвердзілі мясцовым журналістам, што на НПЗ упаў беспілотнік:
«Там дым валіць слупом,— упаў беспілотнік, выклікалі адразу вайскоўцаў, медыкаў і пажарных. Моманту падзення ніхто з аператыўных работнікаў не бачыў. Але паведамілі, што пашкоджанні там сур'ёзныя. Людзей не было ў момант здарэння, пакуль без ахвяр».
Пазней гэту інфармацыю пацвердзіў губернатар рэгіёна Андрэй Бачароў.
Цяпер адкрытае гарэнне ліквідавана, ахвяр няма. МНС Расіі паведамляла, што плошча пажару дасягала 300 кв. м.
У Мінабароны Расіі заявілі, што ўсяго сродкі супрацьпаветранай абароны перахапілі і знішчылі чатыры ўкраінскія беспілотнікі над Белгарадскай вобласцю, два — над Валгаградскай і адзін — над Растоўскай.
ТАА «ЛУКОЙЛ-Валгаграднафтаперапрацоўка» — найбуйнейшы вытворца нафтапрадуктаў у Паўднёвай федэральнай акрузе РФ, магутнасць завода складае 14,8 млн.тон.
Каментары