Беспілотнікі былі перахопленыя над Крымам, Белгарадскай, Бранскай, Калужскай і Тульскай абласцямі.
У ноч на 30 студзеня супрацьпаветраная абарона расейцаў нібыта знішчыла або перахапіла 21 БПЛА.
30 студзеня губернатар Бранскай вобласці Расіі Аляксандр Багамаз паведаміў, напрыклад, што ў вобласці збілі беспілотнік.
Тое ж паведаміў і «губернатар Севастопаля» Міхаіл Разважаеў.
Каментары