Паглядзіце, якім палкім танцам сустрэлі міністра замежных спраў Алейніка ва Угандзе ВІДЭА
Сёння ў Кампале адкрываецца пасяджэнне 19-га саміту Руху недалучэння, падчас якога старшынства пяройдзе ад Азербайджана да Уганды. Удзел у ім бярэ міністр замежных спраў Сяргей Алейнік.
«І, трэба прызнаць, угандыйскі бок шчыра і адказна падышоў да арганізацыі такога высокага форуму», — паведамляе тэлеграм-канал «Глас МІДа».
Рух недалучэння (Non-Aligned Movement) — міжнародная арганізацыя, якая аб'ядноўвае 120 дзяржаў на прынцыпах няўдзелу ў ваенных блоках (пад якімі на момант заснавання арганізацыі разумеліся, перш за ўсё, НАТА і Арганізацыя Варшаўскай дамовы, Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі, АНЗЮС ды інш).
Рух недалучэння афіцыйна створаны на Бялградскай канферэнцыі ў верасні 1961 года. Стварэнню руху папярэднічалі Канферэнцыя 1955 года, трохбаковыя кансультацыі Іосіпа Броза Ціта, Гамаля Абдэль Насэра і Джавахарлала Неру ў 1956 годзе.
Каментары