«Хахол, табе п*** канкрэтна». Украінцы знішчылі расійскага ваенкара ВІДЭА
Расійскага ваеннага карэспандэнта і аператара дронаў «Майсея» забілі 18 студзеня ў Крынках пад Херсонам.
«Жадаеш смерці баевікам УСУ? Падтрымлівай рускую армію!», «Прыйшоў час зрабіць сваю інвестыцыю ў ліквідацыю ўкраінскай дзяржаўнасці!», «Хахол, табе п*** канкрэтна». Такімі і падобнымі да іх выказваннямі поўніўся тэлеграм-канал «Моісей. Сводкі с фронта». У ім было каля 15 тысяч падпісчыкаў.
Аператар беспілотнікаў з пазыўным «Майсей» знаходзіўся ў Крынках на левым беразе Дняпра пад Херсонам, дзе ў лістападзе мінулага года здолелі замацавацца ўкраінскія вайскоўцы. У апошнія дні ў гэтым раёне ідуць жорсткія баі. Расійскі бок спрабуе выкарыстаць умовы надвор'я, для таго, каб выцесніць праціўніка. Днепр пакрыўся лёдам, што не дазваляе накіроўваць у Крынкі падмацаванне традыцыйным шляхам на гумовых лодках. У той жа час лёд дастаткова тонкі для таго, каб па ім прайшла ваенная тэхніка.
Нягледзячы на гэта, як паведамляюць самі расійскія ваенкары, у ўкраінцаў атрымліваецца падмацоўваць свой плацдарм. УСУ здолелі пракласці па тонкім лёдзе маршруты ў Крынкі з вострава Фралова праз рэчку Конку. А з дапамогай дронаў на востраў закідваюць боекамплекты і прадукты.
Украінцы з усіх сіл трымаюць плацдарм. Баі ідуць жорсткія. «У Крынках пекла» — так ахарактарызаваў сітуацыю за некалькі гадзін да сваёй гібелі «Майсей».
Як паведамляецца, з дапамогай дронаў ён займаўся высочваннем лодак з украінскім дэсантам у Крынках.
Учора ўкраінскія сілы абароны знішчылі варожы разлік ударных беспілотнікаў. Акрамя «Майсея» загінула яшчэ некалькі расіян. Пра гібель мужа а 2-й гадзіны ночы 19 студзеня напісала яго жонка. Вядома, што байца звалі Эдуард.
Херсонская обл., наши дни, горит гнездо рашистских дроноводов, трейлер https://t.co/Xw9E8J1SZT #RussianUkrainianWar pic.twitter.com/oNRIBBkkJp
Кадры знішчэння базы аператараў зʼявіліся ў сацыяльных сетках.
Чытайце яшчэ:
Навошта ўтрымліваць украінскі плацдарм на левым беразе Дняпра? Тлумачыць эксперт
Каментары