Аўто

Цэны на страхоўку для замежных аўто ў Беларусі павялічылі ў разы

Змяніліся памеры абавязковых страхавых узносаў для замежных аўто, якія ўязджаюць у Беларусь. Пастанова Саўміна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дзеянне дакумента распаўсюджваецца на транспарт з краін, з якімі ў Беларускага бюро па транспартным страхаванні не заключаны пагадненні аб супрацоўніцтве.

Новыя цэны ўступяць у сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання, гэта значыць 13 лютага 2024 года.

На некаторыя пазіцыі цэны падскочылі адразу ў некалькі разоў. Усе яны аплачваюцца ў еўра, піша Tochka.by.

Агляд цэн

Так, страхоўка легкавога аўтамабіля на 15 дзён каштуе цяпер €25 (было €17). Месяц абыдзецца ў €48, а раней было толькі €25. Пры афармленні дакумента на год цана вырасла больш чым у тры разы — з €84 да €274.

Для грузавых аўтамабіляў і трактароў падаражанне яшчэ большае. На 15 дзён сума вырасла з €9 да €66. Месяц страхоўкі каштуе €127 (было €17). А на год цана вырасла амаль у восем разоў — з €96 да €723.

У меншай ступені страхоўка вырасла для матацыклаў. Усяго на €1 падаражэў 15-дзённы перыяд і цяпер каштуе €3. У месяц сыдзе €6, а не €4. Год цяпер каштуе €33, а не €24, як было раней.

Каментары

Украінскія войскі атакавалі Курскую вобласць Расіі. Што вядома?9

Украінскія войскі атакавалі Курскую вобласць Расіі. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Доктар Мартаў, якога затрымлівалі ў Расіі, змог выехаць у Літву1

Хлопчыка, які моцна пацярпеў падчас спартыўных заняткаў, ноччу перавялі з Віцебска ў Мінск

УСУ праніклі ў Курскую вобласць 4

Падаткі на кватэру, зямлю, аўто — для ўсяго цяпер адзіны маёмасны плацеж. Вось што трэба ведаць1

Якая абстаноўка на мяжы па стане на раніцу аўторка?

Сёння ў Алімпіядзе возьме ўдзел адзін прадстаўнік Беларусі. За кім сачыць сёння і заўтра?4

Выйшаў на волю палітвязень Дзяніс Пішчала1

Арман Дзюпланціс устанавіў новы фантастычны сусветны рэкорд у скачках з шастом на Алімпіядзе1

Прэзідэнт Ірана паабяцаў Шайгу адпомсціць Ізраілю за гібель лідара ХАМАС5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі атакавалі Курскую вобласць Расіі. Што вядома?9

Украінскія войскі атакавалі Курскую вобласць Расіі. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →