Мінскіх даішнікаў апранулі ў новую форму — красоўкі, майкі і кепкі ФОТЫ
Абмундзіраванне тэставалі год.
Супрацоўнікі мінскай ДАІ выйшлі на працу ў новай форме. Экіпіроўка ўключае касцюм, майку-пола, кепку з неонавымі ўстаўкамі і святлоадбівальным малюнкам, а таксама красоўкі.
Форма распрацоўвалася для даішнікаў з усёй краіны, яе тэставалі цягам года. У кіраўніцтве аўтаінспекцыі лічаць, што супрацоўнікі ў новай форме будуць больш прыкметныя для ўсіх удзельнікаў руху.
Каментары