Меркаванні66

Чаму Лосіка павінны былі вызваліць у абмен на расійскіх шпіёнаў і чаму гэта не адбылося

Публіцыст Сяргей Навумчык звяртае ўвагу на лёсы двух журналістаў «Радыё Свабода», якія знаходзяцца ў беларускіх калоніях і якія павінны былі выйсці з іх нароўні з расійскай журналісткай гэтага СМІ Алсу Курмашавай. Але гэтага не адбылося.

Ігар Лосік. Фота: «Свабода»

«Думаю, мае рацыю Павел Латушка, кажучы, што нядаўні абмен быў вынікам супрацоўніцтва ЦРУ, СЗВ (Службы знешняй выведкі РФ) і ФСБ РФ.

Але гэта толькі адзін, тэхнічны ўзровень. Спецслужбы (і ЗША, і РФ) выконвалі палітычную замову вышэйшага кіраўніцтва. За выключэннем двух-трох чалавек з абодвух бакоў, пра якіх спецслужбам маглі быць дадзеныя персаніфікаваныя ўказанні (скажам, Пуцін быў зацікаўлены ў вызваленні Красікава, Байдэн — Гершковіча, Курмашавай і, да яго забойства, Навальнага), наколькі я магу ўявіць, па астатніх даваліся агульныя, не персаніфікаваныя ўказанні, і не на ўзроўні Байдэна — найхутчэй, на ўзроўні Салівана, дарадцы ў справах нацбяспекі.

І ўказанні былі такога кшталту: плюс — пяць-шэсць расейскіх палітычных фігур, якія ў турмах, якіх канкрэтна — вырашайце па сітуацыі. І калі б было вымаўлена слова «і беларускіх» — перамоўшчыкі са спецслужбаў гэта мелі б на ўвазе. І прапанавалі б далучыць да расейскіх палітвязняў некалькіх беларускіх. 

Ва ўсякім разе, журналістаў амерыканскай карпарацыі «Радыё Свабодная Еўропа — Радыё Свабода», якая фінансуецца Кангрэсам ЗША, Ігара Лосіка (15 гадоў узмоцненага рэжыму) і Андрэя Кузнечыка (6 гадоў узмоцненага рэжыму), а таксама грамадзяніна ЗША Юрыя Зяньковіча, — уключыць у спіс прапановы Крамлю былі ўсе падставы. І я перакананы, што Лукашэнку давялося б іх (альбо некага з іх) вызваляць — як давялося яму адрапартаваць Пуціну «Будет исполнено, товарищ начальник!» і вызваляць нямецкага грамадзяніна», — піша Навумчык.

Публіцыст звяртае ўвагу, што пра лёс Лосіка і Кузнечыка і кіраўніцтва карпарацыі RFE/RL рэгулярна нагадвае, і дзяржсакратар Блінкен пра іх казаў, і Святлана Ціханоўская звяртала ўвагу Рады бяспекі ААН.

Але, нягледзячы на гэта, у высокіх чыноўнікаў Белага дому ў момант, калі аддавалася распараджэнне, слова «Беларусь» у мазгах не ўзнікла. Як не ўзнікла ў Шольца думка пра Калеснікаву (хай і не грамадзянку ФРГ, але сталую жыхарку Нямеччыны, якая там плаціла падаткі — пры тым што яе вызваленне Шольцу было выгодна для апраўдання нямецкаму грамадству выдачы ФСБшнага забойцы), падкрэслівае Навумчык. 

«І гэта сведчыць пра тое, што Беларусь не тое што не знаходзіцца ў прыярытэце рэальнай міжнароднай палітыкі, але і на першай перыферыйнай лініі ўвагі. Ва ўсякім разе, пакуль што. Без асэнсавання гэтай ісціны, паўтараю, рухацца далей немагчыма», — піша публіцыст.

Каментары6

  • Рада Бяспекі ААН
    06.08.2024
    Ад нас нешта залежыць, а мы ў сваю чаргу прыслухоўваемся, што Георгіеўна Першае там зьвяртае нам ўвагу
  • не такі, як ёсць
    06.08.2024
    Нарэшце цвярозыя думкі, а не мармытанне накшталт ‘’мы ў перамовах не ўдзельнічалі’’. Дэмакратычная Беларусь стаіць ніжэй нават, чым нікчэмная расейская апазіцыя, заклапочанная лёсам ‘’бедных мальчіков’’. Прыкра, але факт. Як і факт, што мы штосьці робім не тое і крочым некуды не туды
  • Ганьба
    06.08.2024
    І гэта лішні раз сведчыць пра эфектыўнасць працы офіса...

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі5

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту5

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай5

Праз тыдзень закрыюць мост з вуліцы Маскоўскай на праспект Незалежнасці ў Мінску. Як аб'язджаць?

«Лепш жэрці цюльпаны буду». Фермеры, якія вырошчваюць кветкі, бурна абмяркоўваюць новыя ўмовы працы18

Устаноўлены гранічныя тарыфы на паслугі ЖКГ

Бацька забіў дачку ў Пакістане праз відэа ў тыктоку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі5

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць