Грамадства3535

Латушка патлумачыў, чаму апазіцыя падпісала пратакол аб лідарстве Ціханоўскай

Сябра Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка адрэагаваў на абвінавачанні, што дэмакратычныя сілы Беларусі, прызнаўшы на канферэнцыі «Новая Беларусь» Святлану Ціханоўскую нацыянальнай лідаркай да правядзення свабодных і сумленных выбараў у Беларусі ці яе асабістага рашэння скласці з сябе гэтыя паўнамоцтвы, нібыта «пабудавалі дыктатуру».

Павел Латушка

Павел Латушка адзначыў як характэрны факт, што на гэтую навіну ў абвінаваўчым стылі «аднымі з першых адрэагавалі топ-прапагандысты рэжыму і некаторыя «незалежныя расійскія СМІ», накшталт Sota». А далей тлумачыць, што дэмакратычныя сілы насамрэч пабудавалі і навошта. І ці сапраўды ўсё так страшна, як гэта падаюць.

Па-першае, і «дыктатура», і «манархія», сцвярджае Латушка, прадугледжваюць валоданне рэальнай уладай, чаго ў беларускіх дэмакратычных сілаў відавочна няма ані блізка.

А таму гэта гісторыя не пра ўладу ў дэмсілах, а гісторыя барацьбы з рэжымам Лукашэнкі.

Для гэтай жа барацьбы, падкрэслівае палітык, патрэбная сістэмная альтэрнатыва і легітымнае лідарства, якое Латушка зноў такі заклікае не блытаць з рэальнай уладай. Неабходнасць жа наяўнасці гэтага лідарства звязаная ў тым ліку з міжнароднай падтрымкай і ўзроўнем рэпрэзентацыі беларусаў ды лабіравання падтрымкі іх барацьбы на міжнароднай арэне.

«Дык вось чым вышэйшы наш узровень — тым вышэйшая гэтая падтрымка. Адмаўляемся ад гэтага, адмаўляемся ад суб'ектнасці — і тады рэжым Лукашэнкі становіцца безальтэрнатыўным варыянтам, прызнаваць пачынаюць яго», — сцвярджае Латушка.

Лукашэнка акурат і прагне пазбавіцца ад альтэрнатывы, а таму гэта тое, чаго дэмакратычныя сілы не могуць дапусціць, калі хочуць яго перамагчы.

Прымаючы рашэнне аб падпісанні пратакола, было ўсведамленне, што гэта будзе ўспрынята неадназначна, але ёсць таксама і разуменне, што пытанне «кадэнцыі» Ціханоўскай будзе ключавым пунктам атакі прапаганды і лабістаў рэжыму для ліквідацыі створанай дэмсіламі сістэмы інстытутаў. Менавіта таму дэмакратычныя сілы і пайшлі на падпісанне пратакола менавіта ў такім не вельмі папулярным выглядзе,

«бо захаванне і ўмацаванне альтэрнатывы рэжыму, яе суб'ектнасці для нас важней зарабляння медыйных ачкоў. Рэжым Лукашэнкі павінен зразумець, што мы нікуды не дзенемся, альтэрнатыва яго рэжыму нікуды не дзенецца і не самараспусціцца, пакуль ён існуе. А свабодныя і сумленныя выбары — не сыдуць з парадку дня і нікуды не падзенуцца са спісу нашых патрабаванняў. І старонка не будзе перагорнутая, пакуль гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя».

Перамовы ж з рэжымам могуць, як сцвярджае Латушка, адбыцца на ўмовах вызвалення ўсіх палітвязняў, спынення рэпрэсій і публічнай заявы Лукашэнкі аб тым, што ён не ідзе на выбары і пакідае пасаду кіраўніка УНС.

«У гэтым выпадку мы таксама гатовыя спыніць сваю палітычную дзейнасць за мяжой і вярнуцца да яе ўжо ў рамках свабоднага, сумленнага дэмакратычнага працэсу ўнутры краіны, у Беларусі», — падсумоўвае палітык.

Каментары35

  • Адарвірог
    05.08.2024
    На канферэнцыі проста зафіксавалі той факт, што "лідар дэмакратычных сіл", "прэзідэнт-элект", "нацыянальны лідар" і іншыя рэгаліі Ціханоўскай - не выбарныя пасады. Г.зн. што з дэмакратыяй віленскія офісы і кабінеты нічога агульнага не маюць ужо, і не будуць мець пазней. Вельмі добра, што яны самі ў гэтым распісаліся. Спонсарам на заметку, "Вольнай Беларусі" на ўзбраенне.
  • Выснова
    05.08.2024
    Калі б вы працавалі з вынікамі, людзі б зразумелі і такое. А кансерваваць лукашэнкаўскай мадэллю неэфектыўную структуру - гэта ганьба.
    Але ні на што вы ўжо не ўплываеце - людзі чакаюць новых лідараў!
  • Ганьба
    05.08.2024
    Божухна, ды дасягніце вы хоць чагосьці, для палітзняволеных, для дыяспары, хоць для каго-небудзь дайце на гара вынік - і ўсе вас прызнаюць хоць лідарамі, хоць імператарамі галактыкі. Вы ж не здольныя ні на што - дзе Лукашэнка ў міжнародным вышуку, дзе пашпарт? Не кажу, што гэта ўсё ваша віна - мо гэта нам кара Божая - але ж па факце, вы нічога не дасягнулі за чатыры гады! І што цяпер - быць вам удзячнымі проста за тое, што вы існуеце?!

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію26

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію

Усе навіны →
Усе навіны

Вольга Такарчук пра развод і былога мужа: Ён не ведаў, што мы ўцякаем, для яго гэта быў шок5

Сергеенка: Мінску паступіла запрашэнне ўзяць удзел у назіранні за выбарамі ў ЗША3

Намесніцу кіраўніка Талачынскага райвыканкама судзяць за хабар. Пагражае да 15 гадоў3

Барацьба оркаў за мірнае неба і душныя эльфы. Што паказалі ў новым сезоне «Пярсцёнкаў улады»1

Венгрыя заявіла, што дамовілася пра транзіт расійскай нафты праз Беларусь і Украіну2

Вялікі пажар у Вялікіх Аўцюках патушылі

Такарчук згадала жахлівую гісторыю насілля ў сям'і, якая скончылася забойствам4

«Го абмен!» На змену бонсцікам прыйшло новае шаленства калекцыянавання3

«Сёлета 90% пойдуць у войска». Выпускнікоў вайсковых кафедраў масава прызываюць служыць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію26

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію

Галоўнае
Усе навіны →