Свет1010

Сусветна вядомы баец Хабіб Нурмагамедаў адмовіўся падтрымаць вайну ва Украіне — цяпер яго атакуе Крэмль

Экс-чэмпіён UFC адмовіў кіраўніку адміністрацыі прэзідэнта, і дзяржава пачала кампанію супраць былога народнага героя

Уладзімір Пуцін і Хабіб Нурмагамедаў. Скрыншот відэа BBC

Дагестанскі баец змешаных адзінаборстваў Хабіб Нурмагамедаў — адзін з найвядомейшых спартсменаў свету. За прафесійную кар'еру ён не пацярпеў ніводнай паразы, быў чэмпіёнам UFC у лёгкай вазе, а яго супрацьстаянне з ірландцам Конарам Макгрэгарам было адной з самых медыйных падзей сусветнага спорту. У Расіі ён лічыўся народным героем, з ім асабіста сустракаўся Уладзімір Пуцін.

Аднак пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны адносіны з дзяржавай у Нурмагамедава разладзіліся. Як высветліла выданне «Проект», гэта звязана з яго адкрытай адмовай публічна падтрымаць вайну.

Крэмль спадзяваўся на падтрымку Нурмагамедава ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Родны для Хабіба Дагестан у першыя месяцы вайны быў у лідарах па колькасці загінулых, а восенню 2023 года там прайшлі найбуйнейшыя ў Расіі пратэсты супраць мабілізацыі.

Тым не менш, за два гады Хабіб ні разу не выказаўся ў падтрымку вайны, хоць яго пра гэта прасілі непасрэдна з адміністрацыі прэзідэнта. У першыя месяцы поўнамаштабнай вайны, калі Нурмагамедаў знаходзіўся ў Лос-Анджэлесе, яму шмат разоў тэлефанавалі з адміністрацыі, у тым ліку яе кіраўнік Антон Вайна і ягоны першы намеснік Сяргей Кірыенка.

Хабіб праігнараваў просьбы з высокіх кабінетаў і публічна не падтрымаў вайну. Замест гэтага ён пагаварыў пра мір ва Украіне з Дональдам Трампам. Экс-прэзідэнт ЗША расказваў пра гэтую размову так:

«Хабіб падышоў да мяне пасля аднаго з баёў ММА. Вы напэўна скажаце, што ён адзін з лепшых байцоў у свеце. Ён сказаў мне: «Спадзяюся, вы зможаце перамагчы, таму што мы павінны спыніць войны, спыніць забойствы». Ён такі разумны, ён разумее гэта!.. Я кажу пра Расію і Украіну. Так шмат людзей паміраюць. І я думаю, гэта выдатна, што Хабіб падышоў да мяне з гэтым: «Мы павінны спыніць канфлікт».

У Крамлі, паводле звестак «Проекта», гэтай размовай былі вельмі незадаволеныя. Падставай для паказальнай помсты спартсмену стаў тэракт у Дагестане 23 чэрвеня, калі ўзброеныя баевікі напалі на цэрквы і паліцэйскіх у Махачкале і Дэрбенце. Тады выявілася, што ў тэракце ўдзельнічаў Гаджымурат Кагіраў, які трэніраваўся ў клубе Хабіба, і расійскія ўлады разгарнулі кампанію супраць спартсмена, а таксама стварылі складанасці з вяртаннем у Расію.

Спачатку Хабіба за маўчанне пасля тэракту раскрытыкаваў прапагандыст Уладзімір Салаўёў. Да яго падключыліся і праўладныя блогеры ды каналы. Так, тэлеграм-канал Brief наогул абвінаваціў Хабіба ў сепаратызме — маўляў, Нурмагамедаў успрымае гэта не як тэракт, а як барацьбу за незалежнасць Дагестана. Адразу пасля тэракту рахункі Нурмагамедава арыштавалі за даўгі па падатках, а ў яго барцоўскую школу прыйшлі з ператрусамі.

Сам Хабіб пасля пачатку поўнамаштабнай вайны паступова адмовіўся ад усіх сваіх бізнэс-праектаў у Расіі, ягоны цэнтр адзінаборстваў закрыўся ў маі 2024 года — якраз у той момант, калі да яго ўзніклі першыя прэтэнзіі ў сілавікоў.

Па версіі «Проекта», Нурмагамедаў не падтрымаў вайну шмат у чым з-за цеснай сувязі ягонай сям'і з Украінай. Ягоны бацька Абдулманап вучыўся ў Палтаве, там жа прынамсі да 2022 года быў зарэгістраваны дзядзька Хабіба Нурмагамед.

У іншага дзядзькі спартсмена Алекса ёсць украінскае грамадзянства, сам Хабіб адзін час выступаў за ўкраінскі клуб, збіраўся прадстаўляць Украіну і прэтэндаваў на пашпарт. Ён ездзіў трэніравацца ў Палтаву ў тым ліку пасля анексіі Расіяй Крыма.

Каментары10

  • Дзякуй
    06.08.2024
    Ен суперзорка, вельмі рэдкае спалучэнне ўнікальных звыш фізічных, інтэлектуальных і маральных якасцей, мой самы любімы спартовец
  • Индеец
    06.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Хабіб
    06.08.2024
    Я, калі быў той бой з ірляндцам, не разумеў тых дурняў, сцалі на лыткі з-за гэтага Хабіба. Бо бачыў у ім крамлеўскага чалавека, сябра путлера і г.д.
    Цяпер жа маё стаўленне да яго мяняецца ў лепшы бок

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →