Расіянін ехаў з Францыі і думаў, што надзейна схаваў 39 патронаў ад вінтоўкі. Віцебскія мытнікі знайшлі
Цяпер яму пагражае да сямі гадоў.
Грамадзянін Расіі ехаў з жонкай на машыне з Францыі. Ён паспрабаваў перасячы беларускую мяжу ў пункце пропуску «Грыгароўшчына».
Мытнікам ён заявіў, што тавараў для дэкларацыі не вязе. Аднак мужчына ім здаўся падазроным, і яны вырашылі агледзець машыну.
У скрынцы з рыбалоўнымі снасцямі мытнікі знайшлі 39 вінтовачных патронаў калібра 5,6х16R — боепрыпасы да ручной наразной агнястрэльнай зброі, прыдатныя для стральбы.
У дачыненні да грамадзяніна Расіі, які ішоў у якасці пасажыра, распачатая крымінальная справа за незаконнае перамяшчэнне боепрыпасаў праз мяжу.
Артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам аж да 7 гадоў.
Каментары