Кожны цёплы сезон сацсеткі беларусаў запаўняюць пасты здзіўлення наконт зялёнай вады ў якім-небудзь з папулярных вадаёмаў. Увага мінчан часцей за ўсё звернута да Заслаўскага вадасховішча (яно ж Мінскае мора), якое зелянее штогод.
Але гэтым разам Дразды нечакана пасінелі, піша Onliner.by.
Па кансістэнцыі жыжка нагадвае злёгку засохлую гуаш. І так зразумела, што купацца ў такім не варта, але Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі папярэджвае дадаткова.
«На пляжах № № 7, 9 вадасховішча Дразды, пляжы №6 вадасховішча Цнянскае, пляжы №5 Заслаўскага вадасховішча прыпыняецца купанне дзяцей і дарослых», — гаворыцца ў паведамленні ад 2 жніўня.
Пры гэтым заняткі водным спортам эпідэміёлагі не забараняюць, хоць, напэўна, варта дзесяць разоў падумаць.
Каментары