На сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі выставілі на продаж незвычайны лот — статую Уладзіміра Леніна ў дзяцінстве. Скульптура цяпер знаходзіцца ў аграгарадку Вялікае Мажэйкава Шчучынскага раёна.
У апісанні лота сказана, што статуя маленькага Леніна знаходзіцца на тэрыторыі дзіцячага сада-школы. Прадаўцом выступае Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт.
Цана пакуль не пазначаная, бо таргі яшчэ не пачаліся.
Каментары