У расійскіх тэлеграм-каналах распаўсюджваюцца фота, з якіх вынікае, што ў Белгарадзе пачалі ўмацоўваць аўтобусныя прыпынкі бетоннымі блокамі і мяхамі з пяском.
У сеціве з'явіліся фота ўмацавання шкляных прыпынкаў грамадскага транспарту ў Белгарадзе ў жылым раёне Харкаўская гара.
Жыхары расійскага абласнога цэнтра дасылаюць фота ўмацаванняў прыпыначных павільёнаў.
Шкляныя прыпынкі на выпадак абстрэлу абараняюць мяшкамі з пяском, а адкрытыя прыпыначныя павільёны — бетоннымі блокамі.
Абстрэлы Белгарада УСУ праводзіліся з 30 снежня. Падчас найбуйнейшага ракетнага ўдару з боку Украіны загінулі 25 чалавек, больш за сотню былі параненыя.
Каментары