Дзяўчаты, якія ездзілі з Лукашэнкам у ААЭ дзесяць гадоў таму — хто яны?
Супрацоўнікі Белпол падрыхтавалі расследаванне пра дзяўчат, што суправаджалі Лукашэнку падчас візіту ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты ў 2014 годзе.
Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Абʼяднаныя Арабскія Эміраты адбыўся ў кастрычніку 2014 года. Разам з афіцыйнымі асобамі яго суправаджалі жанчыны з службы пратаколу. У адзін з дзён яны зрабілі групавы здымак. Белпол называе іх імёны.
Багамолава Марыя Віктараўна. 1987 года нараджэння. Мадэль «Студыі Тамара». Да 2014 года працавала ў Астрашыцка-гарадоцкай сярэдняй школе, дзе вучыўся Мікалай Лукашэнка, настаўніцай англійскай мовы. З 2016 па 2020 год — начальнік адзела пратакола «Слаўкалія». З 2020 года — настаўніца Мінскай міжнароднай гімназіі, дзе з восені таго ж году стаў вучыцца малодшы Лукашэнка. Цяпер, як пішуць раследвальнікі, жыве ў Еўропе.
Шманай Дарʼя Міхайлаўна. 1993 года нараджэння. Да 2014 года працавала ў Нацыянальнай школе прыгажосці. А пазней стала начальнікам спецаддзела Адміністрацыі прэзідэнта, папрацавала і ў пасольстве ў Расіі.
Мацвеева Таццяна Аляксандраўна. 1990 года нараджэння. Да 2014 года працавала ў «Мінскхлебпраме». Цяпер зʼяўляецца дырэктарам ААА «БелГлобалТон».
Санковіч Ксенія Андрэеўна. 1990 года нараджэння. Гімнастка, але на момант паездкі фармальна студэнтка БДУ. Цяпер працуе ў Нацыянальным Алімпійскім камітэце і вядзе праграму на АНТ.
Жырава Яна Ігараўна. 1991 года нараджэння. На момант візіту — мадэль Нацыянальнай школы прыгажосці. Цяпер працуе на БТ.
Прэкрасная Алена Юрʼеўна. 1993 года нараджэння. Працавала ў «Студыі Тамара» і Нацыянальнай школе прыгажосці. Затым — на Сталічным тэлебачанні.
Майсейчык Ірына Сяргееўна. 1986 года нараджэння. Выпускніца БДУ і мадэль у далейшым працавала ў ААА «Салеа», якое ўваходзіць у холдынг «Амкадор».
Сакалоўская Настасся Міхайлаўна. 1990 года нараджэння. Таксама мадэль Нацыянальнай школы прыгажосці, пазней — супрацоўніца сакратарыяту Савета Рэспублікі.
Як можна заўважыць, самай старэйшай супрацоўніцы службы пратаколу на момант візіту было 27 гадоў. Самай малодшай — 21 год. Толькі дзве дзяўчыны не звязаныя з мадэльным бізнесам.
Чытайце яшчэ:
Што стала з першай настаўніцай Колі Лукашэнкі. Гісторыя Марыі Багамолавай
Каментары
Настоящий гарем узурпатора.