Здарэнні

Калі самалёт у аэрапорце Токіа загарэўся, 367 пасажыраў мелі некалькі хвілін, каб выратавацца. Вось як яны гэта зрабілі

Пра тое, што адбывалася на борце самалёта японскіх авіяліній, распавёў адзін з пасажыраў.

палаючы Airbus A350-900 flaming Airbus A350-900 пылающий Аэробус А350-900
Палаючы Airbus A350-900. Скрын відэа BBCNews / YouTube

2 студзеня гэтага года ўвесь свет абляцелі кадры, на якіх відаць, як самалёт японскай авіякампаніі Japan Airlines загарэўся на ўзлётна-пасадачнай паласе такійскага аэрапорта Ханэда. На яго борце знаходзіліся 367 пасажыраў. Самалёт ляцеў па адным з самых ажыўленых паветраных маршрутаў у свеце, ад Сапара на поўначы Японіі да Токіа.

Многія з пасажыраў вярталіся ў сталіцу пасля наведвання родных падчас навагодніх свят, некаторыя — з адпачынку. Сярод апошніх — 28-гадовы Джозэф Хаясі (Joseph Hayashi), які катаўся на лыжах на поўначы краіны. Менавіта ён распавёў The Wall Street Journal, што адбывалася на борце.

Па словах Хаясі, самалёт паспяхова прызямліўся. Ён чуў, як шасі крануліся зямлі. «А потым літаральна ў наступны момант адбылося сутыкненне, і ўсе пачулі моцны грукат».

Як вядома, самалёт Japan Airlines сутыкнуўся з самалётам берагавой аховы, які знаходзіўся на той жа ўзлётна-пасадачнай паласе і быў нагружаны прадуктамі харчавання, вадой ды іншымі рэчамі для аказання дапамогі рэгіёну на ўзбярэжжы Японскага мора, які пацярпеў ад землятрусу напярэдадні.

Як пазней распавёў на брыфінгу прадстаўнік міністэрства транспарту, няма ніякіх запісаў аб тым, што самалёт берагавой аховы атрымаў дазвол на ўваход на ўзлётна-пасадачную паласу. Дыспетчары дазволілі яму пачакаць у пункце ўтрымання каля гэтай паласы за дзве хвіліны да сутыкнення.

Пасля сутыкнення самалёт берагавой аховы ўзарваўся. Загінула пяць чалавек з шасці, што ў ім знаходзіліся. Выжыў капітан самалёта, які пазней паведаміў, што вывеў самалёт на паласу пасля атрымання дазволу ад берагавой аховы. Але іх прадстаўнік заявіў, што яны не могуць знайсці запісу такой размовы.

Пажар на самалёце пачаўся ў 17:47. Але гарэла, што вельмі важна, пакуль толькі звонку. Таму быў час на эвакуацыю.

У ходзе выпрабаванняў вытворцы самалётаў павінны прадэманстраваць, што яны могуць эвакуяваць самалёт за 90 секунд. Але ў рэальных сітуацыях шмат што можа пайсці не так. На эвакуацыю ўсіх пасажыраў самалёта Japan Airlines сышло 18 хвілін.

Як піша выданне, Хаясі падлічыў, што для адкрыцця дзвярэй спатрэбілася каля трох-пяці хвілін. Як заявіла Japan Airlines, сцюардэсам неабходна было атрымаць пацверджанне пілота аб тым, што самалёт поўнасцю спыніўся, і праверыць, ці бяспечнай будзе эвакуацыя.

Для эвакуацыі былі выкарыстаны толькі тры жалабы з васьмі. Бо за астатнімі дзвярыма гарэў агонь, і было б небяспечна іх адчыняць. Пасля камунікацыі з пілотам сцюардэсы адкрылі дзве пярэднія дзверы. Трэція дзверы ў левай тыльнай частцы сцюардэса адчыніла без дазволу пілота, бо дазвол немагчыма было атрымаць праз паломку сістэмы сувязі.

На борце не працавала сістэма апавяшчэння, таму некаторыя сцюардэсы выкарыстоўвалі мегафоны ці проста крычалі.

эвакуацыя пасажыраў самалёту ў Токіа evacuation of passengers of the plane to Tokyo эвакуация пассажиров самолета в Токио
Схема самалёта. Колерам паказаны эвакуацыйныя жалабы, якія выкарыстоўваліся. Графіка: Andrew Mollica / The Wall Street Journal

«Пасажыры крычалі на сцюардэс, каб тыя адчынілі дзверы. Пачалася штурханіна. Я ўпершыню ўбачыў, як японцы піхаюць адно аднаго. Некаторыя спрабавалі забраць свае рэчы, і такім чынам затрымлівалі астатніх», — дзеліцца ўспамінамі Хаясі.

Па словах авіякампаніі, сцюардэсы сказалі людзям пакінуць свае рэчы і зняць абутак, які мае вострыя абцасы, каб не пашкодзіць эвакуацыйных жалабоў.

Па словах Хаясі, ён дзейнічаў згодна з парадамі сваёй суседкі, якая, мяркуючы з усяго, ведала, як сябе паводзіць у надзвычайнай сітуацыі. У момант першапачатковага ўдару яна крыкнула: «Апусці галаву, прышпілі рэмень бяспекі, заставайся на сваім месцы».

Эвакуацыя пасажыраў Japan Airlines Эвакуация пассажиров Japan Airlines Evacuation of Japan Airlines passengers
Эвакуацыя пасажыраў. Скрын відэа Firstpost / YouTube

Хаясі згадвае, што ён са сваёй суседкай заставаўся некаторы час на месцы. Але затым агонь звонку пачаў падымацца. Ён паглядзеў на даму і сказаў, што, магчыма, прыйшоў час пакінуць самалёт. Яна пагадзілася.

«Я падняўся. Надзеў паліто і пабег наперад», — распавядае японец. Мужчына пакінуў самалёт і адбег у бяспечнае месца, адкуль назіраў на працягу наступных 10 хвілін, як астатнія людзі эвакуяваліся праз пярэднія выхады.

Па словах мужчыны, ён і іншыя пасажыры бачылі яшчэ адзін самалёт, ахоплены агнём, але не разумелі, у чым прычына. Толькі пазней, знаходзячыся ў тэрмінале, яны даведаліся, што пяць чалавек з таго самалёта загінулі.

Па словах Japan Airlines, эвакуацыя скончылася ў 18:05. Усе былі ў бяспецы. А праз некалькі хвілін самалёт ахапіла агнём і ён быў цалкам знішчаны.

Чытайце яшчэ:

Праз усе сістэмы бяспекі. У ЗША прыляцеў расіянін зусім без дакументаў. Ніхто не разумее, як ён гэта зрабіў

Прэзідэнт Аргенціны паляцеў звычайным самалётам. І гэта самалёт «Белавія»

«Анка» — новая суперзброя Турцыі

Каментары

Пабачыўшы вайну, не ведаў, як жыць далей. Маналог беларускі, якая перажыла суіцыд мужа9

Здароўеяк дапамагчы тым, у каго пайшоў блізкі?9

Пабачыўшы вайну, не ведаў, як жыць далей. Маналог беларускі, якая перажыла суіцыд мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Трэснуў будынак гімназіі ў Віцебску, вучняў перавялі ў іншыя школы

«Усе фігачылі па орках з усмешкай на твары. Мяне затрохсоцілі, і ўсмешкі зніклі»21

Прадзюсара Аляксандра Чахоўскага будуць завочна судзіць ужо другі раз

Вынеслі прысуды фігурантам справы аб падрыве самалёта на аэрадроме ў Мачулішчах — да 25 гадоў1

У Беларусі пачалі прадаваць корм «для сапраўдных квадробераў»3

Выйшаў на волю па памілаванні 74-гадовы палітвязень Барыс Кучынскі

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю13

Дзіця згубіла гадзіннік з SIM-картай, а хтосьці аформіў на яе «крэдыт», але спаліўся на дробязі1

У Польшчы беларуса затрымалі з кантрабанднымі цыгарэтамі і кулямётам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пабачыўшы вайну, не ведаў, як жыць далей. Маналог беларускі, якая перажыла суіцыд мужа9

Здароўеяк дапамагчы тым, у каго пайшоў блізкі?9

Пабачыўшы вайну, не ведаў, як жыць далей. Маналог беларускі, якая перажыла суіцыд мужа

Галоўнае
Усе навіны →