Памёр Марцэлі Косман, аўтар «Гісторыі Беларусі» на польскай мове
Аўтару «Гісторыі Беларусі» было 83 гады.
Памёр польскі гісторык Марцэлі Косман, вядомы сярод іншага як аўтар «Гісторыі Беларусі» на польскай мове, першае выданне якой выйшла яшчэ ў 1970-я гады.
Марцэлі Косман нарадзіўся 8 жніўня 1940 года.
З 1967 па 1976 год працаваў у Інстытуце гісторыі Польскай акадэміі навук. У 1976-82 гадах быў дырэктарам Курніцкай бібліятэкі Польскай акадэміі навук (склаў і адрэдагаваў 7 тамоў бесперапыннага выдання Pamiętnik Biblioteki Kórnickej).
З 1980 г. (з перапынкам) выкладаў у Познаньскім універсітэце, з 1982 г. — у Вышэйшай педагагічнай школе ў Аполі.
Вывучаў 15-18 стагоддзі, гісторыю Вялікага Княства Літоўскага (рэлігіі, Евангелічнай царквы, хрысціянізацыі грамадства), развіццё польскай палітычнай культуры, суадносіны гістарычнай і мастацкай праўды ў раманах Генрыка Сянкевіча.
Марцэлі Косман быў аўтарам «Гісторыі Беларусі» па-польску.
Каментары