Гісторыя

«Пакуль тут абсалютна дамінуе сегмент непалітычны». Да музейных выстаў ідэалогія пакуль не дабралася

Інстытут «Палітычная сфера» прэзентаваў даследаванне «Музейныя выставы: тэмы, фарматы, ідэалогія. 2019-2022». У фокусе даследчыкаў апынуліся 162 музеі, 146 населеных пунктаў, 6500 паведамленняў пра выставы, паведамляе Budzma.org.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак

«Над даследаваннем працавала дастаткова вялікая каманда, у тым ліку людзі знутры Беларусі. Само даследаванне, як бачыце, апынулася вельмі маштабным, былі вывучаныя даныя і цэнтральныя, і рэгіянальныя. Атрымалася вялікая база для аналізу тэндэнцый у гэтай справе і да пачатку палітычнага крызісу, і ў часе палітычнага крызісу, уключаючы вайну Расіі з Украінай. Ёсць даныя і за 2023 год, але пакуль мы не ўключалі іх у выніковае даследаванне», — паведаміў падчас прэзентацыі ў Вільні дырэктар «Палітычнай сферы» палітолаг Андрэй Казакевіч.

Тэматыка экспазіцый. Скрыншот з прэзентацыі даследавання «Музейныя выставы: тэмы, фарматы, ідэалогія. 2019-2022»

«Сітуацыя выглядае наступным чынам: у гэтай сферы абсалютна дамінуе сегмент непалітычны. Нягледзячы на тое, што ў нашай інфармацыйнай прасторы часам кажуць пра ідэалагічнае засілле, пра ідэалагічны кантроль і г. д., усё-такі аналіз паказвае, што каля траціны, то-бок больш за 2000 выстаў, былі звязаныя альбо з мастацтвам, альбо з нейкімі варыянтамі творчасці.

І на тым, на чым, напэўна, музеі могуць зарабляць, прыцягваць аўдыторыю, а не на нейкіх ідэалагічных тэмах.

Усё-такі ідэалагічныя тэмы — ёсць такое адчуванне — ну ніяк не манетызуюцца. Вялікай цікавасці ў насельніцтва не выклікаюць», — сказаў Андрэй Казакевіч.

Тым не менш, паводле даследчыка, заўважаны «рост ідэалагічнай насычанасці і пашырэнне «ідэалагічнага» сегменту» перш за ўсё за кошт Другой сусветнай вайны, тэмы генацыду беларускага народу, дня народнага адзінства, але таксама агульнай «патрыятычнай» тэматыкі.

У 2019 годзе было 118 выстаў, прысвечаных вайне, у 2022-м — 176. Калі ў 2019-м такой рубрыкі, як «генацыд беларускага народа», увогуле не было, у 2021-м было літаральна тры выставы, то ў 2022 годзе адбылося 68 выстаў на гэтую тэму.

Даследчыкі не зафіксавалі значнага пашырэння «расійскага» сегменту, але заўважана больш тэматычных выстаў, выстаў з Расіі, уплыў расійскіх наратываў на «ідэалагічны» сегмент.

«Выбуховага росту не бачым. Але русіфікацыя адбываецца, хутчэй, праз пранікненне расійскага наратыву ў рубрыкі «патрыятызм», «Другая сусветная вайна» і г.д.», — сказаў Андрэй Казакевіч.

«Ідэалагічныя» выставы. Скрыншот з прэзентацыі даследавання «Музейныя выставы: тэмы, фарматы, ідэалогія. 2019-2022»

І апошняя, трывожная выснова даследчыкаў: заўважаецца зніжэнне ўвагі да гісторыі дасавецкага перыяду, захаванне на маргінальным узроўні ўвагі да беларускай мовы і літаратуры.

Выставы, прысвечаныя беларушчыне. Скрыншот з прэзентацыі даследавання «Музейныя выставы: тэмы, фарматы, ідэалогія. 2019-2022»

«Сегмент, звязаны з беларускай мовай і літаратурай, быў заўжды невялікі. Колькасць выстаў тут стабільная, казаць пра значнае скарачэнне не выпадае. Гэтую тэму, прынамсі на ўзроўні музеяў, за апошнія гады (улады) не чапалі. Чаго нельга сказаць пра дасавецкую гісторыю — гэты сегмент скараціўся ў два разы», — зрабіў выснову Андрэй Казакевіч.

Каментары

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці3

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі 9

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

«Ніхто не змог завезці тавар». Крамы польскага абутку Wojas усё ж закрываюцца

Год таму беларус, які лячыўся ў анкацэнтры, зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне. Цяпер пара пажанілася

У Вялікабрытаніі ў намесніцы міністра скралі сумачку, пакуль яна выступала з прамовай па праблеме крадзяжоў3

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?49

Украіна выкарыстоўвае гульнявую прыстаўку для ваенных мэтаў3

У ключавых штатах ЗША пачала з'яўляцца рэклама Камалы Харыс у падтрымку Украіны4

Зяленскі жартам паставіў Беларусь у прыклад краінам Захаду5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці3

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →