Грамадства22

Турбізнэс наракае, што з-за дзяржаўных абмежаванняў яму не хапае экскурсаводаў

12 снежня ў Мірскім замку прайшоў выязны круглы стол, на якім чыноўнікі з Міністэрства культуры і іншых устаноў абмяркоўвалі праблемы турыстычнай галіны з прадстаўнікамі музеяў і турбізнэсу. Падчас яго прагучалі скаргі на тое, што патрабаванні абноўленага Кодэкса аб культуры тармозяць развіццё галіны, паколькі ў буйных музеях узнікае праблема з экскурсаводамі. Пра гэта паведамляецца на сайце Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый.

У Нясвіжскім замку. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Contributor Getty Images

Рэч у тым, што ў Кодэксе аб культуры змяшчаецца палажэнне, што «экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў музеяў ажыццяўляецца толькі работнікамі гэтых музеяў. Экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў музея іншымі асобамі забаронена».

То-бок экскурсаводы, якія атэставаныя Нацыянальным агенцтвам па турызме, але пры гэтым не з'яўляюцца штатнымі супрацоўнікамі музеяў, не могуць праводзіць там экскурсій.

Гэтым летам турфірмы па-сапраўднаму сутыкнуліся з гэтай праблемай у буйных, запатрабаваных у турыстаў музейных комплексах: Хатыні, Нясвіжскім замку, Брэсцкай крэпасці і іншых. Штатных супрацоўнікаў музеяў проста не хапала для абслугоўвання ўсіх сфармаваных імі груп.

Падчас сустрэчы прадстаўнікі Міністэрства культуры абяцалі знайсці варыянты і дапамагчы турбізнэсу вырашыць праблемы да будучага актыўнага сезона. 

Так, яны паведамілі, што для таго, каб зняць праблему частковага недахопу экскурсаводаў, яны хочуць павялічыць гадзіны працы музейных супрацоўнікаў у святочныя і выхадныя дні. 

На думку прадстаўнікоў турфірм, атэставаныя Нацыянальным агенцтвам экскурсаводы, многія з якіх праводзяць экскурсіі па самых значных аб'ектах турыстычнай музейнай інфраструктуры больш за 30 гадоў, робяць гэта прафесійна, і можна было б дапусціць іх (пасля праслухоўвання) да правядзення экскурсій на самых запатрабаваных аб'ектах.

Праўда, прадстаўнікі Міністэрства культуры падкрэслівалі, што пра змену палажэнняў новага Кодэкса аб культуры гаворка ісці не будзе.

У апошнія гады ў Беларусі зрабілі больш жорсткімі патрабаванні да экскурсаводаў, асноўная мэта зменаў — уключыць экскурсаводаў у сістэму дзяржаўнай прапаганды і ўсталяваць над імі жорсткі ідэалагічны кантроль. Напрыклад, гэтым летам Міністэрства спорту і турызму распрацавала для іх спіс прафесійных і этычных патрабаванняў.

Каментары2

  • ап
    14.12.2023
    турбизнес ноет...   а как же ноют в райцентрах и областях во ВСЕХ госструктурах.... людей тупо НЕТ....  
  • краевед
    14.12.2023
    экскурсовод стал политическим пропагандистом? до дна ещё далеко - смотрим на северную Корею, там вся "история" страны началась с Кима.

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу31

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Усе навіны →
Усе навіны

Прагноз надвор'я на першыя дні зімы1

Бацьку, які адсудзіў дваіх дзяцей у жонкі і вярнуўся з Бельгіі ў Беларусь, судзяць за згвалтаванне непаўналетніх1

Агенты ГРУ Мішкін і Чапіга, якія атруцілі Скрыпалёў, вярбуюць людзей для дыверсій у Еўропе4

Прэтэндэнт у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк расказаў, што трапіў у 2020 годзе ў «Чорную кнігу»3

Ва Узброеных сілах заявілі, што распрацавалі аналаг Starlink для беларускай арміі13

Бізнэсоўца з Гомеля судзяць па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве і абразе Лукашэнкі

92-гадовая жанчына штотыдзень абедае ў замку ўжо 37 гадоў

Зяленскі: Перамір'е магчыма, калі Украіну запросяць у NATO7

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу31

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Галоўнае
Усе навіны →