Сёння прайшлі апошнія таргі года. Як дэвальваваўся рубель за 2023 год?
Сёння даляр патаннеў, а расійскі рубель падаражэў.
Cёння даляр патаннеў на 1,78 капейкі да 3,1775 рубля. Еўра патаннеў на 0,04 да 3,52.
Расійскі рубель вырас на 1,60 капейкі да 3,4991 рубля за 100 адзінак. Юань знізіўся на 1,79 да 4,4414 за 10 адзінак.
У пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617 за 10 адзінак.
Такім чынам, рост даляра з пачатку года склаў 16,12%, еўра — 21%, расійскі рубель патаннеў на 7,5%, кітайскі юань вырас на 15%.
У 2022 годзе даляр вырас на 7,39%, еўра на 0,86%, расійскі рубель на 10,23%.
Каментары
- Твёрдо и чОтко!
альбо Набіуліна скажа:
- Пока я являюсь Председателем ЦБ России, никакой разовой одномоментной девальвации никогда не будет
Бо зараз тое, што адбываецца ў расеі - вельмі нагадвае восень 2010 у Беларусі:
- рэкордны аб'ем ільготнага іпатэчнага крэдытвання
- напампоўка ваеннага комплекса дзяржгрошамі эмісійнага паходжання
- неканкурэнтаздольнасць айчыннай прадукцыі перад кітайскай
- рэальная пагроза закрыцця валютнай біржы
+
невысокія даходы ад продажу вуглявадародаў у канвертуемай валюце. Бо неканвертуемыя індыйскія рупіі прыдатная выключна для набыцця нізкаякасных індыйскіх гарбаты ды кавы