«Адна з прыпаркаваных машын рэзка ўспыхнула». На паркоўцы ў Гродне згарэлі адразу некалькі легкавікоў
Увечары ў чацвер на адной з парковак у раёне вуліц Таўлая і Малышчынскай ў Гродне загарэліся адразу некалькі машын, піша Newgrodno.by.
«Адна з прыпаркаваных машын рэзка ўспыхнула. Полымя ахапіла яе цалкам. Тут жа агонь перакінуўся на суседнюю машыну», — расказалі выданню відавочцы.
Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, хутка патушылі агонь, але машыны ўжо да таго часу згарэлі, ад іх засталіся толькі металічныя каркасы.
Прычына пажару цяпер высвятляецца, а таксама правяраецца, ці не пашкодзіў агонь іншыя машыны. На гэтай паркоўцы яны стаялі вельмі шчыльна адна да адной.
Каментары