Грамадства1515

Лукашэнка цяпер не проста хрыпіць, а наогул страціў голас ВІДЭА

Ягоная прэс-служба абжартавала гэта тым, што грошы любяць цішыню. А нарада была наконт цэн.

Сёння Аляксандр Лукашэнка праводзіў нараду наконт цэн. Ён адразу паведаміў, што будзе гаварыць шэптам, але адкладаць нараду няма куды.

Ён сказаў, што калі ўраду больш за год таму было даручана заняцца гэтай праблемай, размова не ішла аб замарожванні або нават стрымліванні цэн.

«Гаворка ішла аб рэгуляванні цэнаўтварэння. Дзесьці стрымлівалі. Дзесьці цэны падрасталі. Эканоміку не падманеш, — сказаў ён. — Мы цудоўна разумеем, што калі замарозіць цану там, дзе яе нельга замарозіць, — заўтра знікне тавар, ніхто ў нас са стратамі працаваць не будзе».

Цяпер Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі з 1 студзеня павінна быць дакладная, зразумелая сістэма рэгулявання цэн. Яе падрабязнасці невядомыя. 

Між тым 6 кастрычніка Лукашэнка выпусціў дырэктыву менавіта аб поўнай замарозцы цэн у Беларусі. Цяпер з 714 арганізацый гандлю, якія ўлічваюцца Белстатам, 137 апынуліся стратнымі за 10 месяцаў гэтага года.

19 снежня на нарадзе Лукашэнка таксама хрыпеў і выглядаў хваравіта. 

Прэсавая служба Лукашэнкі нічога не паведамляе пра яго здароўе. Пагаршэнне яго стану беларусы могуць толькі бачыць.

У маі 2023 года палітык захварэў і знік на пяць дзён. 9 Мая на парадзе ў Маскве на яго руцэ заўважылі бінт. Лукашэнка не змог прайсці з іншымі кіраўнікамі дзяржаў некалькі соцень метраў ад трыбуны да Аляксандраўскага сада, яго везлі асобна электрамабілем. Увечары ён першы раз за час свайго кіравання не змог прачытаць прамову на ўскладанні кветак на плошчы Перамогі, за яго гэта зрабіў міністр абароны Віктар Хрэнін. 

Толькі 15 мая Лукашэнку паказалі народу — ён наведваў камандны пункт ВПС і войскаў СПА. На моцна рэтушаваным фота БелТА ён выглядаў васковай фігурай.

Пазней палітык сказаў, што ў яго быў адэнавірус. І дадаў, што паміраць не збіраецца і «мучыцца вы са мной будзеце доўга».

А 23 лістапада, сустракаючы Пуціна на саміце АДКБ у Мінску, Лукашэнка дзіўна дрыжаў. Раней такое дрыжанне ў аб'ектыў не трапляла. Такі трэмар можа быць як прыкметай старэння, так і сімптомам хваробаў або эмацыйнага напружання.

Каментары15

  • Багдан
    21.12.2023
    Што за навіна - голас гэтага людажэра? Ён яму неяк перашкаджае катаваць беларусаў?
  • Вялікабрагінская імпэрыя
    21.12.2023
    Мне вот очэнь інцярэсна, а як ваны міне будуць устанаўліваць цэны кахда я прыватызую, вот напрымер "Ваўкавыскі пяльменны завод". Ну скажам скажуць прадаваць па 3 рублі, я выпушчу дранікі з "Пагоняй" і брэст-літоўскай сьмятанай і па 5 рублёў. І на два рублі буду пад касьцёлам песьні сьпяваць: "Ой, ня було у Тэклі клопату - пакарміла парася пяльменямі". І вот хто тут праў: дранікі са сьмятанай ці пяльмень з-пад кабана?
  • Апостал
    21.12.2023
    Спачатку Бог за брахню.адбярэ яму голас...

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста8

Вызваленыя па памілаванні Паліна Палавінка і Дзмітрый Лукша пераехалі ў Польшчу

Мазырскі НПЗ за тыдзень ліпеньскага ўрагану мог страціць 35 млн даляраў

У ЗША 26-гадовы педафіл на працягу года хадзіў у адзін клас з падлеткамі. Ніхто не здагадаўся8

Стала вядома, хто можа ўзначаліць Міжнародны алімпійскі камітэт1

«А колькі зарабляе ваш музей?» Латушка расказаў, як прасіў Лукашэнку не аддаваць будынак на Фрунзэ следчым5

Украінскія зенітныя дроны сталі таннай і эфектыўнай заменай артылерыі. У чым іх перавагі?1

Ці можна дзецям у школе замест падручнікаў карыстацца планшэтам?1

У Курскай вобласці эвакуіруюць жыхароў яшчэ двух прымежных раёнаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →