Навука і тэхналогіі

У Telegram цяпер можна мяняць голас падчас званкоў. Як гэта працуе?

У месенджары Telegram з'явілася магчымасць змяняць свой голас падчас званкоў. Новая функцыя аднак не з'яўляецца часткай афіцыйнага абнаўлення Telegram, і яе нельга адшукаць ў наладах сацсеткі. 

Фота: «Наша Ніва»

Кампанія Voicemod, стваральніца аднайменнай папулярнай нейрасеткі Voicemod для змены голасу ў рэальным часе, адаптавала свой прадукт пад Telegram і ў супрацоўніцтве з кіраўніцтвам сацсеткі выпусціла новы дадатак VMgram.

Дэбют VMgram, па словах яго стваральнікаў, з'яўляецца «першай прамой інтэграцыяй прадуктаў кампаніі Voicemod з іншай камунікацыйнай платформай (Telegram), які дазволіць карыстальнікам сацсеткі пераўтвараць свае галасы ў рэальным часе падчас аўдыё– і відэазванкоў».

Новы дадатак аднак даступны пакуль толькі для смартфонаў Android. А iOS-версію VMgram распрацоўшчыкі абяцалі выпусціць бліжэйшым часам.

«Наша Ніва» спампавала VMgram (прадукт яшчэ ў бэта-версіі) і праверыла, як той працуе падчас званкоў у Telegram і якія яшчэ функцыі ёсць у дадатку. 

Пасля ўстаноўкі дадатку, VMgram папросіць вас увайсці ў свой дзейны па актуальным нумары тэлефона акаўнт Telegram (працэс уваходу цалкам ідэнтычны уваходу ў Telegram, у тым ліку па ўводзе смс-кода і пароля двухфактарнай аўтэнтыфікацыі, калі ён ў вас маецца).

Далей праз дадатак адкрыецца галоўны экран вашага акаўнта ў Telegram з усімі чатамі, наладамі і гэтак далей (поўная копія месенджара). Функцыя змены голасу таксама становіцца даступнай.

Каб ёй скарыстацца, трэба зайсці праз VMgram у любы дыялогавы чат і націснуць на значок, які паказаны на скрыншоце знізу.

Пасля гэтага адкрыецца меню са спісам даступных галасавых эфектаў. У бэта-версіі VMgram іх пакуль толькі 10. 

Дзякуючы ім можна зрабіць голас дзіцячым ці наадварот надаць яму глыбіні і нізкага басу (быццам яго апрацавалі сілавікі). Можна дадаць на фон рэха, староннія шумы, імітацыю дрэннай сувязі альбо размаўляць, як аўтаадказчык. 

Аднак частка гэтых фільтраў на стадыі бэта-версіі не заўсёды працуе спраўна, і бывае так, што эфект ад некаторых з іх наогул не адчуваецца суразмоўцам.

У любым выпадку, дадатак толькі выйшаў у свет і гэта яшчэ не фінальная яго версія.

Змяняць голас можна і падчас самога званка. Для гэтага, калі тэлефануеце, трэба націснуць на значок «Sound Effects» і абраць функцыю «Apply voice filer» (у працэсе званка можна змяняць ці адключаць галасавыя эфекты). Працуе і з відэа.

Акрамя гэтага, дадатак VMgram дазваляе адпраўляць вашым кантактам гукавыя паведамленні, калекцыя якіх складае больш за 150 тысяч розных гукаў. Дасылаць гукі можна падчас перапіскі ў чатах і падчас званкоў.

Для таго, каб знайсці гукавую панэль у чаце, націсніце на значок эмоджы ў левай ніжняй частцы экрана і затым абярыце ўкладку «Soundboard». Гукавыя паведамленні там разбітыя па катэгорыях.

Калі вы жадаеце адправіць гук падчас званка, то проста націсніце на значок «Sound Effects» і затым абярыце варыянт «Send a Sound».

Але важна памятаць, што гэтым дадаткам цяпер могуць карыстацца і махляры з сілавікамі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ва ўсіх хісткіх штатах

Светабнаўляецца

Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ва ўсіх хісткіх штатах

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі, як змагацца з камарамі. Іх трэба рабіць глухімі

У Оршы за «экстрэмізм» судзілі вядомую настаўніцу, якая рыхтавала пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд3

На Палессі сёння было мінус 8

У Бабруйску на 13-гадовай дзяўчынцы загарэлася адзенне, калі яна варыла пельмені

Сенсацыя ў Мастацкім музеі — пад «Дзяўчынай» рускага мастака Малявіна знайшлі іншую карціну6

84-гадовая жанчына падавілася чырвонай ікрой і памерла

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры3

У Мазырскім раёне сусед шуфлікам забіў пажылую пару і забраў 500 рублёў1

Калі стануць вядомыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ва ўсіх хісткіх штатах

Светабнаўляецца

Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ва ўсіх хісткіх штатах

Галоўнае
Усе навіны →