Навука і тэхналогіі1111

Як выдаліць акаўнт у Telegram і стварыць яго нанова на віртуальны нумар — пакрокавы гайд

Для таго, каб выдаліць акаўнт і стварыць яго нанова, вам трэба літаральна 10 хвілін. Распавядаем, як гэта робіцца.

Выдаленне акаўнта Telegram

Спачатку зайдзіце на сайт my.telegram.org. Там увядзіце ваш нумар і націсніце Next.

Інтэрфейс сайта my.telegram.org. Нумар уводзіцца ў поле Your Phone Number

Пасля гэтага ў асабістыя паведамленні ад Telegram вам прыйдзе паведамленне з кодам такога выгляду:

Прыклад паведамлення, якое вам прыйдзе, калі вы паспрабуеце залагініцца на сайт my.telegram.org

Код выглядае як набор лацінскіх літар і лічбаў з улікам рэгістра. Яго трэба будзе ўвесці на сайце my.telegram.org. Пасля гэтага вы ўбачыце наступнае меню, у якім трэба націснуць Delete account.

Меню сайта my.telegram.org, дзе трэба націснуць Delete account

Пасля гэтага з'явіцца наступнае вялікае паведамленне. Вам трэба націснуць у самым нізе Delete my account.

Вонкавы выгляд акна, у якім вам прапануюць замест выдалення акаўнта змяніць нумар і тлумачаць, што акаўнт выдаліцца назусім

Пасля гэтага ўсплыве акно, у якім тлумачыцца, што акаўнт выдаліцца назусім, а перарэгістраваць яго на той жа нумар цягам некалькіх дзён будзе немагчыма. Трэба націснуць Yes, delete my account.

Паведамленне, якое з'яўляецца пры спробе выдаліць Telegram-акаўнт. Фота: my.telegram.org

Пасля гэтага акаўнт выдаліцца і вас вылагініць з яго на ўсіх прыладах. Узнавіць яго пасля гэтага будзе немагчыма, але, як мы тлумачылі раней, гэта не азначае абсалютную бяспеку.

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

Стварэнне акаўнта на віртуальны нумар

Частку гэтай інфармацыі мы ўжо тлумачылі ў нашым вялікім гайдзе пра ананімныя акаўнты, але тут мы засяроджваемся на канкрэтным кейсе — стварэнні акаўнта ў тэлеграме з дапамогай надзейнага сэрвісу віртуальных нумароў.

Мы абралі сэрвіс JuicySMS, бо ён замежны і не патрабуе ніякай ідэнтыфікацыі асобы. Таксама за нумары ў ім можна плаціць крыптавалютай — і гэты спосаб вельмі рэкамендуецца, калі вы ў Беларусі. Замест яго можна абраць і іншыя сэрвісы — SMS4Sats (Onion-версія) або SMS Pool.

Як набываць крыптавалюты — падрабязны гайд

Спачатку трэба зарэгістравацца, і для гэтага спатрэбіцца толькі email. Вы можаце або зарэгістраваць сабе пастаянны email-адрас (гэта апісана ў нашым гайдзе па рэгістрацыі ананімных акаўнтаў) або скарыстацца сэрвісам часовых email-аў, але ў такім выпадку, калі вы забудзецеся пароль, то цалкам згубіце кантроль над акаўнтам. Рэкамендаваныя сэрвісы «аднаразовых» email — GuerillaMail і EmailOnDeck.

Пасля рэгістрацыі ўвайдзіце ў меню, якое знаходзіцца справа зверху і абярыце пункт Add funds.

Меню сайта JuicySMS. Скрыншот з сайта

Абярыце зручны для вас спосаб аплаты (з Беларусі рэкамендаваныя крыптавалюты або замежная картка). Мінімум — тры даляры.

Выбар спосабу аплаты ў JuicySMS. Скрыншот з сайта

Увайдзіце ў праграму Telegram на смартфоне — з камп'ютара зарэгістравацца немагчыма. Націсніце «Дадаць акаўнт» у меню. Прыбярыце птушачку «Сінхранізаваць кантакты».

Рэгістрацыя новага акаўнта праз смартфон на Android. Скрыншот з праграмы Telegram

Далей абярыце на галоўнай старонцы сэрвісу JuicySMS краіну, на нумар якой вы хочаце зарэгістраваць акаўнт. Націсніце на Telegram.

Сэрвіс выдасць вам нумар. Вярніцеся ў Telegram і ўвядзіце яго. Пасля дачакайцеся прыходу кода пацвярджэння рэгістрацыі.

Сэрвіс выдаў нумар — менавіта яго трэба ўвесці ў тэлеграме. Скрыншот з сайта JuicySMS

Абярыце сабе імя ў акаўнце. Далей наладзьце акаўнт: увайдзіце ў налады і абярыце максімальныя налады прыватнасці.

Так выглядаюць налады прыватнасці. Peer-to-peer-званкі забароненыя, па нумары вас не бачна 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Нашто плаціць?
    15.04.2023
    Дык а нумар давядзецца ад той пары ўвесь час аплочваць? Або іх ТГ правярае на сапраўднасць? Бо калі не, дык чаму не скарыстацца звычайнымі бясплатнымі нумарамі для SMS, якіх шмат у інтэрнэце? 
  • Каб скарыстацца акаўнтам
    15.04.2023
    Нашто плаціць? , Бо адзін акаўнт можа быць зарэганы на адзін нумар. Такія сервісы робяць так, што пакуль акаўнт "жывы", то нумар не перапрадаюць — і вы не згубіце акаўнт. Сервісы бясплатных смс з інтэрнэту такога не робяць.
  • Нашто плаціць
    15.04.2023
    Каб скарыстацца акаўнтам, але, наколькі я зразумеў, вось з гэтага--

    Can I re-use a number?

    Since version 2.0 it is possible to re-use numbers for the same service as you ordered before. This will make a new order, with the same number and service as previous time. The good thing is: the SMS will cost half of the original price! Just make and complete an order and you will have the option to re-use the number!

    Please note: re-using numbers is for short term. When the number refreshes, you will lose the possibility to re-use this number!

    --яны не трымаюць гэты нумар за табой. Тобок акаунт можа быць згублены праз нейкі час, калі ТГ запатрабуе яго ізноў.   

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Грамадстваабноўлена

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Усе навіны →
Усе навіны

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта16

Вярхоўны суд адмяніў прысуд арт-менеджару Аляксандру Чахоўскаму, справу будуць пераглядаць

У Мінску адкрыецца рэстаран, які прапрацуе ўсяго год

«Даляраў столькі, што хоць печку імі палі». Азаронак на камеру спаліў купюру ў 1 даляр22

Кіраўнік нямецкай разведкі: Расія можа напасці на краіны Балтыі або атакаваць архіпелаг Шпіцберген8

Грузія адмаўляецца ад перамоў аб уступленні ў Еўрасаюз29

«Лукашэнку відавочна цесна і нецікава ў Беларусі». Амбіцыйныя прапановы на рытуальным саміце11

«Размаўляць па-беларуску — гэта стыль». Японец пераехаў у Сухарава і дапамагае рабіць беларускую мову моднай6

Беларус атрымаў прапанову ад польскай Google, але стаў беспрацоўным. Праз візавы скандал беларусам усё часцей адмаўляюць у візах6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Грамадстваабноўлена

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Галоўнае
Усе навіны →