Дырэктарам завода «Палімір» прызначылі інжынера, якога прапаганда лічыць «нобелеўскім лаўрэатам»
9 снежня на пасаду намесніка генеральнага дырэктара ААТ «Нафтан» па хімічнай вытворчасці — дырэктара завода «Палімір» заступіў Віталь Руткевіч, які дагэтуль 4 гады працаваў галоўным інжынерам прадпрыемства. Цікава, што пры паведамленні пра яго новае прызначэнне дзяржаўныя крыніцы падкрэсліваюць, што ён «нобелеўскі лаўрэат у складзе арганізацыі».
Тлумачыцца такая фармулёўка тым, што ў 2013 годзе Нобелеўскую прэмію міру атрымала Міжнародная арганізацыя па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ). Віталь Руткевіч з чэрвеня 1998 года па кастрычнік 2008-га па накіраванні МЗС Рэспублікі Беларусь прадстаўляў Беларусь у гэтай арганізацыі.
Перанос ганаровага звання, дадзенага арганізацыі, на любога чалавека, які нейкі час меў да яе дачыненне — дзіўнае ноу-хау дзяржаўных прапагандыстаў.
Пры гэтым людзі, якія сапраўды ўганараваныя Нобелеўскай прэміяй — Святлана Алексіевіч у 2015-м і Алесь Бяляцкі ў 2022-м — для тых жа прапагандыстаў не толькі не героі, але ворагі і злачынцы.
Каментары
Як толькі лукашэнкаўскі прызначэнец сыйшоў з АЗХЗ, яна пачала працаваць так добра, што ўжо праз 5 год атрымала нобелеўку 😉