Усяго патроху88

«Галоўнае, чаго нам не хапае — еўрапейскіх гарадоў». Расійскія тураператары расказалі, чаму расіян вабіць заходняя Беларусь

Беларусь лідзіруе ў рэйтынгу самых папулярных кірункаў у расійскіх турыстаў на Новы год, расказаў радыёстанцыі «Говорит Москва» віцэ-прэзідэнт Альянсу турыстычных агенцтваў Расіі Аляксан Мкртчан. Ён адзначыў, што наша краіна лідзіруе ў топе з «велізарным адрывам».

Стары замак у Гродне

Беларусь цікавая расіянам «тым, што яна знаходзіцца бліжэй за ўсё да Масквы і Пецярбурга з замежжа, можна сесці на аўтамабіль, на цягнік, шмат авіярэйсаў».

«Самае галоўнае, чаго расіянам не хапае — еўрапейскіх гарадоў. Заходняя Беларусь — Ліда, Гродна, уся гэтая чарада замкаў польска-літоўскай шляхты XVI—XVIII стагоддзяў, знакамітыя замкі ў Нясвіжы — усё гэта Беларусь можа расіянам даць», — адзначыў Мкртчан.

За Беларуссю ў рэйтынгу расійскіх упадабанняў знаходзяцца Грузія, Арменія, Казахстан і Узбекістан, што тлумачыцца адсутнасцю моўнага бар'ера. А сярод іншых напрамкаў вылучаюцца ААЭ, Тайланд і Турцыя. Раней Турцыю заўсёды апярэджваў Егіпет, але сёлета ён саступіў свае пазіцыі з-за канфлікту ў сектары Газа.

Каментары8

  • Андрусь
    06.12.2023
    З улікам таго, што ў Расеі ёсьць Калінінград і Выбарг, то падаецца, што справа ўсё ж такі ў людзях. Але яшчэ гадоў пяць дыктатуры ды актыўнасці ўсялякіх бондаравых і караевых - і Горадня ператварыцца ў Бранск.
  • хх
    06.12.2023
    "Самае галоўнае, чаго расіянам не хапае — еўрапейскіх гарадоў."
    вось. самі прызнаюцца.
    а яшчэ ім не хапае еўрапейскага гістарычнага складніка. таму - 'Полоцк - исконно наш. да и ВКЛ - это же княжество прежде всего русское' - гучыць ад іхных тыпу гісторыкаў. і яшчэ маскавітам не хапае славянскага складніка, каб сцвярджаць сваю 'истинно славянскость'. таму так упарта і нахабна лезуць увесь час ва Украіну і ў Беларусь. я ім кажу - слухайце, ну.. калі вы знічтожыце тут усё беларускае, выцесніце (ці заб'еце) беларусаў, а самі панаедзеце сюды, дык тут жа будзе та жа Разань
  • Хороших русских не видно в тепловизор
    06.12.2023
    Быдло зас@@ло 1/9 суши,а теперь им не хватает европейских городов.) Сидите в своей выгребной яме,духовные.

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму1

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Усе навіны →
Усе навіны

ЦВК анансаваў настольную гульню пра беларускія выбары6

У велізарным бункеры брата Башара Асада знайшлі залаты Каран ВІДЭА6

«Беларушчыны засталося на тры дні?..» Не, так ужо ніколі не будзе12

«Я баялася, што здымкі будуць праходзіць на рускай мове»15

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне13

МЗС Расіі перастала называць сірыйскіх паўстанцаў тэрарыстамі — цяпер кажуць пра апазіцыю6

Прапаганда казала, што Польшча зайздросціць Беларусі, бо ў яе няма касманаўта. Хутка будзе, і гэта сапраўдны навуковец3

«Ну ёсць дачка. І што?» Што пішуць боты пад навіною пра дачку Лукашэнкі і захапляльны ўзлёт яе мамы-цырульніцы27

«2640 рублёў за 2 дні». Як блогерка абыходзіць забарону на манетызацыю тыктоку ў Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму1

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Галоўнае
Усе навіны →